viasna on patreon

У дачыненні да Шчадрова пагражаюць завесці чарговую крымінальную справу

2015 2015-02-16T11:19:55+0300 2015-02-16T11:19:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shchadrou-aliaksej.jpg
Аляксей Шчадроў

Аляксей Шчадроў

Да заснавальніка прытулку для бяздомных у вёсцы Аляксандраўка Шчучынскага раёна Аляксея Шчадрова завіталі ўчастковы і прадстаўнікі сельсавету. Яны перапісалі насельнікаў прытулку, праверылі колькі ёсць ежы, ці не галадаюць людзі, якія да з’яўлення ў прытулку нікога не цікавілі.

Пры гэтым участковы заявіў, што ў дачыненні Шчадрова можа быць узбуджаная новая крымінальная справа: маўляў, быў бы чалавек, а справа знойдзецца. На пытанне Аляксея, хто будзе клапаціцца бяздомнымі, ён адказаў, што дзяржава.

"Ведаю я, як будзе клапаціцца дзяржава. Паспіхваюць адзін на аднаго, а ў выніку чалавек так і застанецца без дапамогі”, - адзначыў заснавальнік прытулку.

Участковы таксама паведаміў, што з набліжэннем прэзідэнцкай кампаніі будзе прыязджаць да Аляксея Шчадрова часцей.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства