viasna on patreon

Баранавіцкія прадпрымальнікі рыхтуюцца да байкота ўказа Прэзідэнта № 222

2015 2015-02-16T08:20:02+0300 2015-02-16T12:18:18+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baran-plakat-bajkot.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкія прадпрымальнікі рыхтуюцца да байкота ўказа Прэзідэнта № 222, які, на іх думку, прывядзе да ліквідацыі малога бізнеса ў краіне. У нядзелю на Цэнтральным кірмашы ў Баранавічах па вуліцы Чарнышэўскага з’явіўся вялікі і каляровыплакат: “А ты далучыўся да байкота ўказа Прэзідэнта № 222 з 1 сакавіка 2015 года?”

Індывідуальны прадпрымальнік Мікалай Чарнавус адзначыў, што з 1 сакавіка праца прадстаўнікоў малога бізнеса стане немагчымай у сувязі з тым, што прадпрымальнікі па аб’ектыўных прычынах не могуць прадставіць сёння дакументы на набытую прадукцыю, а таксама сертыфікаты на гандлёвы тавар. У сувязі з гэтым дзяржаўныя чыноўнікі з 1 сакавіка атрымаюць неабмежаваныя правы на канфіскацыю тавара ў прадпрымальнікаў як на працоўным месцы, так і на складах.

– Настаў такі час, што прадпрымальнікі могуць страціць усё нажытае за 20 гадоў. Калісьці раскулачылі нашых дзядоў, цяпер хочуць адабраць маёмасць ў прадпрымальнікаў. Вось такія насталі часы. Таму мы хочам бараніць сябе і свой бізнес, – паведаміў Мікалай Чарнавус.

Плакат з заклікам да байкоту ўказа Прэзідэнта № 222 правісеў нядоўга. У 9.30 раніцы дырэктар Баранавіцкага каапрынка Аляксандр Дайноў сарваў яго, пагражаючы Мікалаю Чарнавусу “разабрацца з яго пісанінай”.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства