Журналісту Андрэю Мялешку чыноўнікі не дазваляюць рабіць аўдыёзапісы
https://spring96.org/be/news/75601
2015
2015-02-14T12:31:55+0300
2015-02-14T12:31:55+0300
2015-02-14T12:31:55+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/mialeshka-andrej-grodna-2.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Гродне 13 лютага на адкрыцці выставы “Музей шакаладу” ў мясцовым гісторыка-археалагічным музеі журналісту Андрэю Мялешку першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкаму Аляксандр Вярсоцкі ў прысутнасці дырэктара музея Юрыя Кітуркі не дазволіў рабіць аўдыёзапісы. Ён заявіў, што журналіст не мае афіцыйнай акрэдытацыі і таму не мае права браць каментары і рабіць інтэрв’ю. Калі Мялешка паказаў чыноўніку пасведчанне сябра БАЖ, той заявіў, “што такіх дакументаў можна намаляваць шмат” і папрасіў журналіста пакінуць залу.
Андрэй Мялешка перакананы, што такім чынам гродзенскія чыноўнікі чарговы раз парушаюць яго права на атрыманне і распаўсюд інфармацыі.