Пададзены заяўкі на пікеты супраць Дэкрэта № 5
Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) накіраваў у Мінгарвыканкам заяўку аб правядзенні пікету ў Мінску 21 лютага. Мэта акцыі - выказаць пратэст супраць ўступлення ў сілу прэзідэнцкага Дэкрэта № 5 "Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікам арганізацый».
Як паведамляе cайт БКДП, пікет плануецца правесці на тэрыторыі сталічнага парку культуры і адпачынку імя 50-годдзя Вялікага Кастрычніка. У мерапрыемстве павінны прыняць удзел каля 50 прафсаюзных актывістаў з усіх чатырох членскіх арганізацый БКДП. Рашэнне аб правядзенні акцыі было прынята на пасяджэнні Рады БКДП, якое адбыўся 23 студзеня.
Апроч гэтага, арганізаваць пікет у гэты ж дзень маюць намер актывісты Свабоднага прафсаюза Беларускага ў Полацку. Яны вырашылі заклікаць жыхароў горада накіраваць прэзідэнту краіны Зварот аб прыпыненні дзеяння Дэкрэта № 5. Заяўкі на пікеты мясцовым уладам падалі таксама актывісты Свабоднага прафсаюза металістаў ў Мінску, Магілёве, Гомелі, Жлобіне, Вілейцы і іншых гарадах, каб сказаць "Не!" адыёзнаму дэкрэту.