viasna on patreon

Рэпартэры бязь межаў: Свабоды інфармацыі стала меней

2015 2015-02-12T15:09:55+0300 2015-02-12T15:09:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/repartery_bez_mezhau.jpg

Міжнародная арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» апублікавала сёлетні індэкс свабоды прэсы ў сьвеце, адзначаючы агульнае абмежаваньне свабоды дзейнасьці СМІ ў сьвеце.

У дзьвюх трацінах з 180 дасьледаваных краінаў узровень свабоды СМІ панізіўся ў параўнаньні з папярэднім годам.

Найлепшыя паказьнікі — у Фінляндыі, Нідэрляндаў і Нарвэгіі. Найгоршы рэйтынг — у Туркмэністану (178), Паўночнай Карэі (179) і Эрытрэі (180).

Армэнія — на 78-м месцы, Грузія — 84, Таджыкістан — 115, Украіна — 129, Расея — 148. Беларусь у гэтым рэйтынгу — на 157-м месцы, такім самым, як і летась. За ёй ідзеПакістан (158), далей — Азербайджан (160), Казахстан (161), Узьбекістан (166).

«Рэпартэры бязь межаў» адзначаюць, што многія краіны спасылаюцца на абарону інтарэсаў нацыянальнай бясьпекі,накладаючы абмежаваньні на свабоду прэсы.

«У месцах, дзе кантроль над інфармацыяй зьяўляецца стратэгічнай ваеннай мэтай, як гэта ў цяперашні час адбываецца ва ўсходняй Украіне і ў Сырыі, журналісты становяцца аб’ектамі ў руках варагуючых бакоў» — сказаў прэсавы сакратар арганізацыі Міхаэль Радыске.​

Індэкс свабоды прэсы публікуецца штогод і вымярае ўзровень свабоды распаўсюду інфармацыі ў 180 краінах па цэлым шэрагу крытэраў, якія ўключаюць у сябе плюралізм СМІ і іх незалежнасьць, павагу да бясьпекі і свабоды журналістаў ды стан заканадаўчага,інстытуцыйнага і інфраструктурнага асяродзьдзя, у якім журналісты працуюць.

Вызначэньне індэксу адбываецца шляхам апытаньня некалькіх соцень журналістаў, дасьледчыкаў, юрыстаў і праваабаронцаў па ўсім сьвеце, а таксама сеткі ўласных карэспандэнтаў. 87 пытаньняў, якія ставіць арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» з галоўнай кватэрай у Парыжы, датычаць самых разнастайных аспэктаў дзейнасьці СМІ. У ацэнцы існуе таксама катэгорыя «акты гвалту і парушэньні», улік якіх парыская арганізацыя вядзе самастойна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства