Вярхоўны суд пакінуў штраф Логвінаву
https://spring96.org/be/news/75542
2015
2015-02-10T11:37:59+0300
2015-02-10T11:37:59+0300
2015-02-10T11:37:59+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/logvinau_igar.jpg
10 лютага калегія па эканамічных справах Вярхоўнага суда разгледзела рашэнне эканамічнага суда Мінска ў справе выдаўца Ігара Логвінава. Як паведамляе tut.by, калегія пакінула ў сіле рашэнне пра спагнанне з экс-уладальніка кнігарні "Логвінаў" штрафу ў памеры 5,4 млн рублёў, а таксама канфіскацыі даходаў яго прадпрыемства за 2014 год у памеры 961 млн рублёў.
Нагадаем, што такое рашэнне па кнігарні "Логвінаў" прыняў 9 студзеня эканамічны суд Мінска па пазове падатковай інспекцыі Цэнтральнага раёна. Нагодай стаў продаж кніг без неабходнай ліцэнзіі Мінінфармацыі. Прадпрымальнік абскардзіў рашэнне першай інстанцыі ў Вярхоўным судзе, але і яго рашэнне было неспрыяльным для выдаўца.