viasna on patreon

Светлагорскі райвыканкам вызначыў новае месца для пікетаў і мітынгаў — на «правай трыбуне стадыёна дзіцячай спартыўнай школы»

2015 2015-02-09T13:26:30+0300 2015-02-09T19:58:13+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/babr-staduen-piket-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На Нацыянальным прававым партале надрукавана новае рашэнне Светлагорскага райвыканкама «Аб масавых мерапрыемствах», прынятае 16 студзеня 2015 года. Нагадаем, згодна папярэдняму рашэнню, месцам для правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе была вызначана «сцэнічная пляцоўка ў парку культуры і адпачынку». Калі ж пачаліся судовыя слуханні скаргі грамадскага актывіста Юрыя Ляшэнкі, якому мясцовыя ўлады не дазволілі правесці пікет, то выявілася, што «сцэнічнай пляцоўкі» не існуе ў прыродзе. Ды і сам «парк культуры і адпачынку» наўрад ці мае права так называцца з-за сваёй занядбанасці.

Новы рашэннем райвыканкам вызначыў месцам для правядзення пікетаў і мітынгаў «правую трыбуну стадыёна «Бумажнік» дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы №2». Таксама заяўнікі масавых мерапрыемстваў абавязаны заключыць дамовы з РАУС (па ахове парадку), хуткай дапамогай і камунальнымі службамі.

Дарэчы, грамадскі актывіст Юрый Ляшэнка, які з'яўляецца інвалідам першай групы і перамяшчаецца на вазку, 25 лістапада праводзіў на цэнтральнай плошчы Светлагорску несанкцыянаваны ўладамі пікет. Яго «затрымала» хуткая дапамога, якую нібыта выклікаў невядомы грамадзянін. Відаць, хоць і не заключыў грамадскі актывіст платную дамову з «хуткай», але медыкі ўсё-такі зрэагавалі, і аказалі Юрыю Ляшэнку дапамогу, пра якую ён не прасіў, і ў якой не меў патрэбы.

Што тычыцца новага месца для правядзення масавых мерапрыемстваў, то стадыён «Бумажнік» знаходзіцца за плотам. Як у такіх умовах можна рэалізаваць мэту правядзення пікетаў і мітынгаў – прыцягнуць увагу грамадскасці? Прычым калі гэта стадыён дзіцячай спартыўнай школы, то ўладам будзе зручней упарта пісаць адмовы на правядзенне пікетаў і мітынгаў, матывуючы гэта тым, што на стадыёне ў заяўлены час будуць праводзіцца іншыя мерапрыемствы, напрыклад, спартыўныя спаборніцтвы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства