viasna on patreon

Сям’ю апазіцыянера суд залічыў у праблемныя

2015 2015-02-09T12:09:53+0300 2015-02-09T12:09:53+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bielienki.jpg
Юрась Беленькі. Фота: svaboda.org

Юрась Беленькі. Фота: svaboda.org

Юрась Беленькі будзе абскарджваць рашэнне Ленінскага раённага суда Менску. Суддзя Марына Запаснік праінфармавала органы апекі і папячыцельства пра неабходнасьць кантролю за становішчам дзяцей у сям’і намесніка старшыні Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі БНФ. У Юрася Беленькага - адна дачка, якая вучыцца ў гімназіі і вучыцца добра, наведвае мастацкую школу і студыю танцаў.

Палітык заяўляе пра палітычны пераслед, тым больш, што менавіна гэтая суддзя займалася яго адміністрацыйнай справай, звязанай з арганізацыяй мітынгу памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій ва ўрошчы Лошыцы:

- Мы плануем падаць скаргу ў пракуратуру, гэтая пастанова суда незаконная, яна ў адпаведнасці з гэтым дзеючым заканадаўствам, хаця яно рэпрэсіўнае, але пастанова не адпавядае нават гэтаму заканадаўству. Мы будзем звяртацца ў пракуратуру, каб пракуратура прыняла меры – гэтая пастанова была адменена. Ну і каб у дачыненні да суддзі, якая вынесла незаконную пастанову, былі ўчыненыя дзеянні пракурорскага рэагавання.

Юрась Беленькі прыгадвае сталінскую практыку, калі ў так званых „ворагаў народу” дзяржава забірала дзяцей. І лічыць, што кожную праяву падобных паводзінаў трэба спыняць адразу ў самым пачатку.

Прыгадаем, што акцыя ў Лошыцы прайшла летась у лістападзе і была дазволена ўладамі. Аднак Беленькага прыцягнулі да адказнасці і аштрафавалі на 4,5 мільёны рублёў, абвінаваціўшы ў тым, што ён нібыта не забяспечыў бяспеку ў час мерапрыемства. Палітык сваёй віны не прызнаў і падаў скаргу на прысуд.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства