У калоніі ўзмацняецца ціск на Аліневіча
Ігар Аліневіч за час знаходжання ў калоніі „Віцьба -3″ ужо 5 разоў пабываў у штрафным ізалятары. Туды ён быў пераведзены ў верасні 2014 году з расфармаванай калоніі Наваполацку. Апоші раз ён адседзеў 10 сутак у студзені.
Паводле маці палітвязня Валянціны Аліневіч, таксама сыну абмяжоўваюць магчымасць ліставання і тэлефонных званкоў. Валянціна Аліневіч пасля працяглага перапынку атрымала ад яго ліст, адпраўлены з калоніі 17 студзеня, яшчэ да апошняй пасадкі ў карцэр. Ліст ішоў амаль 3 тыдні:
- Па-ранейшаму яго садзяць у карцар, прычына тая ж самая – адмова займацца уборкай. Я яму ўжо паслала 4 лісты. Ён атрымаў толькі адно. І тэлеграму я яму таксама даслала з паведамленнем. Ён яе таксама не атрымаў. Тэлефонных званкоў зноў няма, хаця па закону яны павіны быць – тры разы ў месяц. За студзень не было ніводнага званка. У снежні было ажно два.
Таму Валянціна Аліневіч лічыць, што зноў пачынаецца інфармацыйная блакада яе сына. „Што далей, не ведаю. Пакуль я магу сказаць, што на Ігара і ў новай калоніі ціск не змяншаецца. Хоць ён па-ранейшаму трымаецца і на гэтую тэму нічога не піша,” – сказала маці палітзняволенага.