viasna on patreon

19 лютага – разгляд касацыйнай скаргі Алены Танкачовай

2015 2015-02-05T09:01:21+0300 2015-02-05T09:17:30+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/tankachova_aliena.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алена Танкачова, кіраўнік “Цэнтра прававой трансфармацыі”

Алена Танкачова, кіраўнік “Цэнтра прававой трансфармацыі”

Касацыйная скарга кіраўніка “Цэнтра прававой трансфармацыі "lawtrend"  Алены Танкачовай на рашэнне аб высылцы з Беларусі будзе разгледжаная судовай калегіяй па грамадзянскіх справах Менскага гарадскога суда 19 лютага.  Пра гэта праз facebook паведаміла сама праваабаронца.

Тэрмін знаходжання 22 студзеня ёй быў працягнуты на месяц, да 21 лютага. У выніку, калі рашэнне аб яе высылцы з краіны будзе пакінута ў сіле – у Танкачовай застануцца роўна суткі на тое, каб сабраць рэчы і пакінуць Беларусь.

Нагадаем, 5 лістапада мінулага года УУС Першамайскага раёна прадпісала Танкачовай на працягу месяца пакінуць Беларусь і забараніла ёй наведваць краіну ў бліжэйшыя тры гады. Падставай для такога рашэння сталі зафіксаваныя відэакамерамі факты нязначнага перавышэння хуткасці аўтамабілем, які належыць Танкачовай.
Праваабаронца гэта рашэнне абскардзіла. Працэс абскарджвання прадугледжвае прыпыненне загады аб высылцы на тры месяцы - па месяцы на абскарджанне ў кожнай з прадугледжаных інстанцый. 12 снежня праваабаронцы адмовілі ў задавальненні скаргі ў першай інстанцыі - ГУУС Мінгарвыканкама. 13студзеня суд Першамайскага раёна Мінска адмовіў праваабаронцы ў задавальненні скаргі на рашэнне раённага ўпраўлення ўнутраных спраў.
Грамадзянка Расіі Алена Танкачова пражывае ў Беларусі каля 30 гадоў. На працягу 20 гадоў Танкачова і узначалены ёю Цэнтр прававой трансфармацыі аказваюць прафесійную юрыдычную і экспертную падтрымку некамерцыйным арганізацыям Беларусі, а таксама ў сітуацыях з парушэннямі правоў чалавека.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства