viasna on patreon

Бізнесоўцу, які пайшоў на перамовы ў Саўмін, арыштавалі на 15 сутак

2015 2015-02-03T16:43:02+0300 2015-02-04T08:22:54+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zatrymany.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

3 лютага ў інтэрв'ю charter97.org дырэктар фірмы міжнародных грузаперавозак Сяргей Штода,  якому быў прад'яўлены штраф у памеры 80 тысяч еўра за нібыта парушэнні правілаў перавозак грузу ў рамках сістэмы BelToll, паведаміў, што плануе сустрэцца з прадстаўніком ўрада, віцэ-прэм'ерам Васілём Мацюшэўскім. Калі ж ня ўдасца дамовіцца пра скасаванне штрафаў - 4 лютага вывесці на вуліцу тысячы пацярпелых па той жа схеме бізнесменаў. Выступленне было запланавана на 9 раніцы серады па адрасе Савецкая, 11 ля будынка Савета Міністраў.

Пасля паходу ў Саўмін сувязь з бізнесоўцам абарвалася. Ягоная жонка паведаміла журналістам charter97.org, што ў яе таксама няма сувязі з мужам з самай раніцы.

Зараз стала вядома, што на Сяргея Штоду склалі пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні і пакаралі арыштам на 15 сутак па артыкуле 17.1 КаАП (дробнае хуліганства).

Нагадаем, дырэктары фірмаў міжнародных грузаперавозак «патрапілі» на сур'ёзныя штрафы парадку 50-80 тысяч еўра з-за недасканаласці новай сістэмы платных аўтадарог BelToll. Для многіх з іх гэта азначае банкруцтва, а чыноўнікі разводзяць рукамі і спасылаюцца на чалавечы фактар, з-за якога парушальнікаў першапачаткова не апавясцілі аб тым, што штрафы налічваюцца з велізарнай хуткасцю і практычна штодня.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства