viasna on patreon

Еўразвяз асудзіў масавы прысуд да смяротнага пакарання ў Егіпце

2015 2015-02-03T11:51:32+0300 2015-02-03T12:38:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/eurazviaz.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Брусэль, 3 лютага. Рашэнне суда ў Егіпце 2 лютага прысудзіць 183 абвінавачаных да смяротнага пакарання парушае міжнародныя абавязацельствы краіны ў галіне правоў чалавека, гаворыцца ў заяве афіцыйнага прадстаўніка Еўрапейскай знешнепалітычнай службы.

"Мы заклікаем егіпецкія судовыя органы забяспечыць законны судовы працэс у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі", - гаворыцца ў камюніке, распаўсюджаным у Брусэлі.

У дакуменце адзначаецца, што Еўразвяз выступае супраць смяротнага пакарання пры любых абставінах, лічыць яго жорсткім і бесчалавечным пакараннем, ня здольным дзейнічаць як стрымліваючы фактар і які ўяўляесабой адмаўленне чалавечай годнасці і недатыкальнасці.

Вярхоўны суд Егіпта прысудзіў да пакарання смерцю 183 актывістаў руху "Браты-мусульмане". Асуджаных абвінавацілі ў гібелі паліцэйскіх падчас беспарадкаў пасля змены ўлады ў краіне ў жніўні 2013 года. Пад час забурэнняў ў горадзе Кардаса загінулі 16 паліцэйскіх.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства