viasna on patreon

Брэст: незалежны журналіст Алесь Ляўчук працягвае аспрэчваць вынесенае яму пакаранне ў выглядзе штрафа

2015 2015-01-31T21:42:16+0300 2015-02-02T08:47:23+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/liauchuk-ales-brest.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Ляўчук.

Алесь Ляўчук.

Сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Алесь Ляўчук рыхтуе скаргу на імя старшыні Брэсцкага абласнога суда пасля таго, як гэтая ўстанова пакінула без зменаў рашэнне суда Ленінскага раёна Брэста, што аштрафаваў журналіста на 6 мільёнаў рублёў.

Днямі Алесь Ляўчук атрымаў пастанову Брэсцкга абласнога суда, у якой са спасылкай на ўпраўленне Камітэта дзяржаўнай бяспекі па Брэсцкай вобласці ўзгадваецца, што Ляўчук нібыта з’яўляецца ўласным карэспандэнтам польскага тэлеканала “Белсат” ў Брэсцкім рэгіёне. Сам журналіст аспрэчвае гэты статус, як і тое, што займаўся “незаконным вырабам і распаўсюдам прадукцыі СМІ”, за што быў пакараны на падставе часткі 2 артыкула 22.9 Кодэкса РБ ад адміністрацыйных правапарушэннях. За гэта правапарушэнне суд першай інстацыі аштрафаваў Ляўчука на 40 базавых велічынь (6 мільёнаў рублёў).

Пасля атрымання ў пісьмовай форме адказу з Брэсцкага абласнога суда на сваю касацыйную скаргу, Алесь Ляўчук мае намер звярнуцца да старшыні гэтага суда, каб той у наглядным парадку адмяніў вынесенае рашэнне. У выпадку, калі гэта не адбудзецца, незалежны журналіст гатовы звяртацца ў Вярхоўны суд, а калі спатрэбіцца - ў міжнародныя інстанцыі, каб абараніць свае правы.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства