viasna on patreon

Журналіст абскарджвае немагчымасць прысутнічаць на адкрытых пасяджэннях Магілёўскага аблсавета

2015 2015-01-31T21:38:28+0300 2015-01-31T21:38:28+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/lapcevich-uladzimair-sud-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Патрапіць туды могуць толькі спецыяльна запрошаныя прадстаўнікі СМІ.

Магілёўскі журналіст інфармацыйнай кампаніі навін БелаПАН Уладзімір Лапцэвіч цэлы год спрабуе патрапіць на пасяджэнні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, аднак яму ўвесь час адмаўляюць у гэтым, спасылаючыся на рэгламент працы аблсавета, які нібыта дазваляе прысутнічаць на гэтых пасяджэннях толькі па спецыяльнаму запрашэнню.

Як атрымаць гэтае запрашэнне, не можа адказаць ні старшыня аблсавета дэпутатаў сп.Ісачанка, ні галоўны спецыяліст аблсавета сп.Нальгічаў.

Калі скончыліся ўсе магчымая спосабы патрапіць на пасяджэнні абласнога Савета дэпутатаў, Уладзімір Лапцэвіч звярнуўся ў суд. Суддзя Ленінскага раёна Магілёва Валянціна Лапаціна стала на бок дэпутатаў.

31 студзеня незалежны журналіст падаў касацыйную скаргу на рашэнне суда Ленінскага раёна Магілёва ў судовую калегію па грамадзянскіх справах Магілёўскага абласнога суда.

Лапцэвіч просіць калегію адмяніць рашэнне Ленінскага раённага суда ад 21 студзеня 2015 года і прызнаць незаконнымі дзеянні старшыні Магілёўскага аблсавета дэпутаў сп.Ісачанкі і галоўнага спецыяліста аблсавета сп.Нальгічава па яго нядопуску ў якасці журналіста на адкрытыя пасяджэнні Магілёўскага аблсавета і абавязаць іх не перашкаджаць яму ў наведванні адкрытых пасяджэння дэпутатаў.

-          З рашэннем суддзі Лапацінай не згодзен, бо на маю думку Магілёўскім абласным Саветам дэпутатаў было парушана мінімум тры законы. Гэта закон “Аб СМІ”, закон “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні” і закон “Аб інфармацыі, інфармацізацыі і абароне інфармацыі”. Усе гэтыя законы гарантуюць мне права прысутнічаць, будучы акрэдытаваным журналістам, на адкрытых пасяджэннях абласнога Савета дэпутаў. У судзе мне так ніхто і не здолеў уцямна патлумачыць, адкуль узялося гэтае свавольства дэпутатў і чаму трэба даваць папярэднія заяўкі для прысутнасці на пасяджэннях, - кажа Уладзімір Лапцэвіч.

Журналіст адзначае, што раней у яго не было ніякіх праблем. Патрапіць на пасяджэнні аблсавета было проста. Прэтэнзій да падачы інфармацыі, якая агучвалася на пасяджэннях з боку дэпутатаў вобласці да яго не было. 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства