viasna on patreon

У Кіеве праходзіць акцыя з нагоды збіцця журналіста і праваабаронцы Канстанціна Рэуцкага (відэа)

2015 2015-01-30T15:47:45+0300 2015-01-30T16:50:02+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/reucki-akcyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пратэст з нагоды збіцця міліцыяй журналіста і праваабаронцы Канстанціна Рэуцкага. Кіеў, 30 студзеня 2015

Пратэст з нагоды збіцця міліцыяй журналіста і праваабаронцы Канстанціна Рэуцкага. Кіеў, 30 студзеня 2015

Позна ўвечары 29 студзеня Канстанцін Рэуцкі, кіраўнік праваабарончага цэнтра "Поступ" (Луганск) і журналіст “Громадське TV”, быў збіты супрацоўнікамі міліцыі пры перасячэнні блок-паста ў пасёлку Пясочын пад Харкавам. 

Канстанцін Рэуцкі разам з калегай Настай Станко вяртаўся з камандзіроўкі. Як распавялі журналісты, міліцыянты збілі Рэуцкага і забралі відэакамеру, бо ён здымаў, як яны абшуквалі аўтамабіль. Пасля камеру падкінулі ў машыну, але без карты памяці.

Як сцвярджае Наста Станко, супрацоўнікі міліцыі, верагодна былыя беркутаўцы, не назваліся і былі ўпэўненыя, што ім нічога не будзе, «таму што не было ж і за Майдан нічога».  

Канстанцін Равуцкі з пачатку канфлікту на ўсходзе Украіны ажыццяўляе паездкі ў прыфрантавую зону, мае досвед зносін з ваеннымі і ведае правілы знаходжання ў зоне АТА, у тым ліку і перасячэння кантрольных пунктаў, мае акрэдытацыю прэс-цэнтра АТА.

З нагоды гэтага інцыдэнта 30 студзеня ў Кіеве а 14-й гадзіне па мясцовым часе распачалася акцыя пратэсту, удзельнікі якой прыйшлі да Міністэрства ўнутраных спраў Украіны, каб патрабаваць расследвання выпадку збіцця праваабаронцы і журналіста.     

У Кіеве праходзіць акцыя з нагоды збіцця журналіста і праваабаронцы Канстанціна Рэуцкага (відэа)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства