viasna on patreon

Лябедзьку выклікаюць у суд за JE SUIS CHARLIE, нягледзячы на заяву Лукашэнкі

2015 2015-01-30T12:44:52+0300 2015-01-30T12:44:52+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/piket-liabedzka-2015-01-11.jpg
Пікет ля французскай амбасады 11 студзеня 2015 года.

Пікет ля французскай амбасады 11 студзеня 2015 года.

Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька атрымаў пад расьпіску позву на 4 лютага ў суд Цэнтральнага раёну Менску па так званай «справе „JE SUIS CHARLIE“».

Акцыя прайшла 11 студзеня ў Менску на знак салідарнасьці з забітымі ў Парыжы журналістамі сатырычнага выданьня і Маршам адзінства, што прайшоў у сталіцы Францыі ў той дзень. Да сьценаў французскай амбасады выйшлі чатыры чалавекі.

На сваёй старонцы ў Фэйсбуку спадар Лябедзька з гэтай нагоды напісаў:

«Адметнасьць сыстэмы, створанай вядомым беларускім архітэктарам А. Лукашэнкам, у тым, што яна працуе паводле прынцыпу канвэера. Толькі што атрымаў пазоў у суд па справе „JE SUIS CHARLIE“ на 4 лютага. Ідэалягічныя сваякі братоў Куашы, ці, як казаў учора Лукашэнка, „ідыёты“, на гэтай справе як мінімум разьлічвалі атрымаць прэмію. Падаецца, будзе вельмі цікава!»

На ўчорашняй прэсавай канфэрэнцыі Аляксандра Лукашэнкі журналістка Тацяна Мельнічук задала пытаньне, на якой падставе прыцягваюцца да адказнасьці тыя, хто выказвае чалавечую салідарнасьць з забітымі. Пасьля гэтага Лукашэнка даў указаньне міністру ўнутраных спраў Шуневічу «замарозіць» сумнеўную справу «JE SUIS CHARLIE».

Cудовая позва (фота svaboda.org)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства