Слуханні па сутнасці крымінальнай справы Расула Джафарава пачаліся ў Бакінскім судзе
Слуханні па сутнасці крымінальнай справы ў дачыненні да праваабаронцы Расула Джафарава пачаліся раніцай 27 студзеня ў Баку. Суд дазволіў сядзець Джафараву на працэсе побач з адвакатамі, астатнія заяўленыя хадайніцтвы абароны былі адхіленыя. Судовы працэс вядзе Эльдар Исмайлов.
На паседжанні прысутнічалі чацвёра прызнаных пацярпелымі па справе: Ніджат Імранаў, Анар Джаба (рэпер Анар Нагылбаз), Ахмед Гейбатаў і Джахангір Ахмедаў. Яны былі ўцягнутыя ў праекты грамадзянскай супольнасці, якія рэалізоўваліся пад кіраўніцтвам Джафарава і атрымлівалі грашовую ўзнагароду за выкананне работ і паслуг. У пачатку паседжання пацярпелы Імранаў папрасіў слова і хадайнічаў аб зняцці з яго статусу пацярпелага, заявіўшы, што не мае ніякіх прэтэнзій да Джафарава. З такім жа хадайніцтвам выступілі Джаба і Гейбатов.
Адвакат Фарыз Намазлы хадайнічаў аб зняцці з пацярпелых гэтага статусу, паколькі, паводле яго слоў, яны «ні фізічнага, ні маральнага, ні матэрыяльнага ўрону не панеслі». Але суддзя не задаволіў гэтае хадайніцтва.
Адвакат зноў хадайнічаў аб змяненні меры стрымання на хатні арышт, аб дазволе Джафараву сядзець побач з адвакатамі падчас працэсу, а таксама прасіў ўключыць мікрафоны ў зале. Абвінавачаны Джафараў падтрымаў ўсе хадайніцтвы.
Дзяржабвінаваўца Мубарыз Мірылі выступіў супраць усіх хадайніцтваў, а пытанне ўключэння мікрафонаў пакінуў «на меркаванне суда».
Суд задаволіў толькі адно хадайніцтва - Джафарову было дазволена сядзець на працэсе побач з адвакатамі.
Пракурор агучыў абвінаваўчы акт, у якім паказвалася, што Расул Джафараў, з’яўляясь кіраўніком структуры пад назвай «Клуб правоў чалавека», не зарэгістраванага дзяржавай у якасці юрыдычнай асобы, займаўся незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю. Атрымліваючы гранты, Джафараў выкарыстаў іх не па прызначэнні, прысвоіўшы такім чынам 150.636 манатаў (каля $ 191 тыс.), таксама ён не заплаціў у дзяржбюджэт падаткі ў памеры 6257 манатаў (каля $ 8 тыс.), заявіў дзяржабвінаваўца. Джафараў заявіў, што не прызнае сябе вінаватым ні па адным пункце абвінавачвання.
У судзе быў абвешчаны перапынак. Наступнае судовае паседжанне прызначана на 10 лютага.
Аб'ектыўнасць суду падвергнуў сумневу адвакат Джафарава Алібаба Рзаев, які пракаментаваў вынікі сённяшняга пасяджэння: “Амаль усе хадайніцтвы былі адхіленыя. Але больш за ўсё дзівіць адхіленне хадайніцтва пацярпелых аб зняцці з іх гэтага статусу. Згодна з законам, ніхто насуперак сваёй волі не можа быць прызнаны пацярпелым, тым больш што гэтым асобам сапраўды ніякай шкоды не нанесена”.
Нагадаем, затрыманы 2 жніўня 2014 года Расул Джафараў быў абвінавачаны ў незаконным прадпрымальніцтве, ухіленні ад падаткаў, злоўжыванні паўнамоцтвамі, падлогу ды прысваенні грошай у буйным памеры. У снежні папярэдняе следства па справе праваабаронцы завяршылася. Джафараў лічыць абвінавачванні неабгрунтаванымі і палітычна матываванымі. Міжнародная праваабарончая арганізацыя AmnestyInternational прызнала Джафарава вязнем сумлення.
Па інфармацыі “Каўказскага вузла”