viasna on patreon

Праваабаронцы ва Украіне: Рымскі статут з'яўляецца інструментам супраць беспакаранасці (відэа)

2015 2015-01-27T14:25:25+0300 2015-01-27T17:10:12+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/taliekan_ismailava.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Талекан Ісмаілава, віцэ-прэзідэнт FIDH

Талекан Ісмаілава, віцэ-прэзідэнт FIDH

Праваабарончыя арганізацыі Украіны і Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) заклікалі дэпутатаў ратыфікаваць Рымскі статут, які дазволіць Украіне стаць паўнапраўным сябрам Міжнароднага крымінальнага суда.

Гэтаму пытанню быў прысвечаны брыфінг у Кіеве, на якім Аляксандра Матвійчук, кіраўнік праўлення Цэнтра грамадзянскіх свабодаў і каардынатар ініцыятывы Еўрамайдан SOS, і Марцін Прадэль, спецыяліст у галіне міжнароднага правасуддзя Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH), распавялі пра важнасць праблемы.

Гаворачы пра стаўленне да праблемы дэпутатаў, Аляксандра Матвійчук адзначыла, што сітуацыя з ратыфікацыяй дакумента падобная на тую, што была год таму. "Усе на круглым стале ірвуць на грудзях вышыванкі і кажуць: "Так, Украіне патрэбен Рымскі статут. Мы гатовыя яго ратыфікаваць". Але ў кулуарах - іншыя плыні", - цытуе яе Цэнтр інфармацыі пра правы чалавека.

Праваабаронца назвала ратыфікацыю Рымскага статута звыштэрміновай задачай, таму што гэта дазволіць прыцягнуць да адказнасці вінаватых у злачынствах.

"Мы зафіксавалі страшныя кадры патраплення снарада ў тралейбусны прыпынак, а затым відэа з нашым палонным "кібаргам" на так званым судзе. Усё, што цяпер адбываецца - гэта тое, што ў Рымскім статуце называецца ваенным злачынствам, з'яўляецца грубым парушэннем Жэнеўскіх Канвенцый. Нормы Канвенцыі абараняюць мірных жыхароў і не дазваляюць выкарыстоўваць жылыя населеныя пункты ці людзей для ваенных мэтаў. Мы павінны дакладна разумець, што акрамя Рымскага статута ва Украіне няма іншых практычных механізмаў уплыву на гэтую сітуацыю. Таму што Украіна не ў стане правесці расследаванне на падкантрольных баевікам тэрыторыях, не ў стане ўстанавіць вінаватых, хто менавіта з членаў тэрарыстычных груповак "ЛНР" і "ДНР" ажыццяўляе гэтыя злачынствы, і тым больш прыцягнуць да адказнасці", - адзначае Аляксандра Матвійчук.

Яна нагадала, што Рымскі статут і Міжнародны крымінальны суд акцэнтуе ўвагу не столькі на выканаўцах гэтых злачынстваў, колькі на вышэйшых службовых асобах, якія аддаюць загады. "А мы ведаем, у якой краіне сядзяць гэтыя вышэйшыя службовыя асобы. Таму я не пабаюся і скажу, што для нас Рымскі статут - гэта ледзь ці не адзіная магчымасць прыцягнуць да адказнасці Пуціна і яго крывавых памагатых", - падкрэсліла яна.

Аляксандра Матвійчук нагадала словы прадстаўніка СБУ на тэматычным круглым стале, які сказаў, што без прыцягнення міжнародных экспертаў было б вельмі цяжка расследаваць падзення самалёта Boeing 777 ў Данецкай вобласці.

Спецыяліст у галіне міжнароднага правасуддзя Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Марцін Прадэль адзначыў, што вопыт яго арганізацыі паказвае: каб спыніць злачынствы ў будучыні, трэба спыніць беспакаранасць. "Вы павінны выбраць, ці беспакаранасць будзе сістэмнай ці ўсё ж скончыце з ёй назаўжды. Калі хочаце яе спыніць, вам трэба ратыфікаваць Рымскі статут. Мы ведаем, як злачынствы ўзнікаюць і здараюцца. Беспакаранасць прыводзіць да далейшай беспакаранасці".

Законапраект "Аб унясенні змяненняў у артыкул 124 Канстытуцыі Украіны (адносна прызнання палажэнняў Рымскага статута)" дэпутаты зарэгістравалі 16 студзеня гэтага года. У выпадку яго прыняцця Украіна зможа звяртацца па дапамогу ў расследаванні ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавечнасці ў міжнародныя інстанцыі.

У 2000 годзе Украіна падпісала Рымскі статут, аднак у наступным годзе Канстытуцыйны Суд пастанавіў, што дакумент не адпавядае Канстытуцыі Украіны.

Праваабаронцы ва Украіне: Рымскі статут з'яўляецца інструментам супраць беспакаранасці (відэа)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства