viasna on patreon

Аляксея Шчадрова схіляюць да супрацы і пагражаюць залічыць да туняядцаў

2015 2015-01-27T13:27:00+0300 2015-01-27T13:27:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shchadrou.jpg
Аляксей Шчадроў. Фота сайта БХД.

Аляксей Шчадроў. Фота сайта БХД.

Шчучынскія міліцыянты прыязджалі ў вёску Аляксандраўка і правяралі дакументы на прыватны дом Аляксея Шчадрова, які зарганізаваў тут дабрачынны прытулак для бяздомных. Міліцыянты падлічылі колькасць людзей, і прапанавалі Аляксею Шчадрову супрацоўнічаць, каб дапамагчы следству.

"Я ім адказаў, што ўчастковы рэгулярна ўсіх перапісвае. Я ім адказаў, што дапамагаю бедным і служу толькі Хрысту, але яны ўсё роўна настойвалі, што я павінен супрацоўнічаць”, - сказаў Аляксей Шчадроў.

Між тым старшыня сельсавету Тамара Зубрыцкая ў сувязі з набліжэннем выбарчых кампаній настойвае, каб арганізатар прытулку вывозіў усіх людзей і патрабуе ад участковага апячатаць усе пабудовы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства