viasna on patreon

Максім Вінярскі распачаў на Акрэсціна сухую галадоўку

2015 2015-01-26T15:15:10+0300 2015-01-26T15:15:10+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/viniarski_maksim.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіст "Еўрапейскай Беларусі" Максім Вінярскі

Актывіст "Еўрапейскай Беларусі" Максім Вінярскі

Як стала вядома Праваабарончаму цэнтра “Вясна”,  актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Максім Вінярскі з 26 студзеня распачаў сухую галадоўку ў знак пратэсту супраць прысуду, вынесенага 23 студзеня судом Цэнтральнага раёна Менска. Суддзя Вікторыя Шабуня пакарала актывіста адміністратыўным арыштам на 15 сутак за ўдзел ва ушанаванні памяці герояў «Нябеснай сотні» каля помніка Тарасу Шаўчэнку.

Нагадаем, 22 студзеня вечарам прыкладна каля 15 чалавек запалілі знічы і ўсклалі кветкі да помніка Тарасу Шаўчэнку непадалёку ад амбасады Ўкраіны. Быў разгорнуты вялікі партрэт загінулага ва Украіне беларуса Міхаіла Жызнеўскага.Усе ўдзельнікі былі  затрыманыя амапам адразу пасля акцыі і дастаўленыя ў Цэнтральны РУУС сталіцы. У дачыненні да некаторых удзельнікаў з боку праваахоўнікаў ужывалася фізічная сіла. На друзі дзень 5 актыстаў прысудзілі да арыштаў, а Ніну Багінскую да грашовага штрафу.

Максім Вінярскі неаднаразова затрымліваўся супрацоўнікамі міліцыі пад час і напярэдадні афіцыйна дазволеных акцый дэмакратычнай грамадскасці, адбываў арышты. У красавіку 2014 года ён таксама доўгі час трымаў сухую галадоўку. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства