viasna on patreon

У Віцебску сабралі сродкі для Яўгена Васьковіча

2015 2015-01-26T09:59:11+0300 2015-01-26T09:59:11+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/seviarynec-vaskovich.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Таццяна Севярынец.

Таццяна Севярынец.

Яўген Васьковіч, які адбывае тэрмін пакарання ў магілёўскай калоніі, мае праблемы са здароўем. "Падтрымаць палітвязня – гэта наш абавязак", - гаворыць інцыятарка збору сродкаў, віцебская каардынатарка аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Таццяна Севярынец.

Добраахвотныя ахвяраванні рабілі ўсе жадаючыя падчас сустрэч прадстаўнікоў віцебскіх дэмакратычных сіл. На думку Таццяны Севярынец, маладому хлопцу, асуджанаму на такі вялікі тэрмін, неабходна і маральная, і матэрыяльная падтрымка:
"Мы ведаем, што да Яўгена даходзяць не ўсе нашы лісты. І што, будучы асуджаным на 7 гадоў, у магілёўскай турме №4 ён адбыў 247 сутак у штрафным ізалятары. Гэта не магло не адбіцца на ягоным здароўі – былі ў яго праблемы са спіной, са страўнікам. Мы разумеем, што ягоным сваякам цяжкавата ў матэрыяльным плане – усё, што збіраюць у пасылкі і перадачы, каштуе нямала грошай. Таму ўсе сабраныя ахвяраванні мы перададзім сваякам. Тым больш, што на пачатак наступнага месяца – з 5 па 6 лютага – запланавана спатканне Яўгена з маці."

Журналіст, сябар ГА БАЖ Яўген Васьковіч, які з'яўляецца таксама актывістам аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя", быў узяты пад варту 17 студзеня 2011 года. 18 траўня 2011 г. ён быў асуджаны за спробу падпалу ў ноч на 17 кастрычніка 2010 года будынка Бабруйскага КДБ - па ч.2 арт.339 КК (злоснае хуліганства) і ч.3 арт.218 КК (пашкоджанне маёмасьці ў асабліва буйным памеры) - да 7 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Рашэннем суда ад 12 кастрычіка 2011 г. умовы адбыцця пакарання былі змененыя на больш жорсткія, Васьковіч быў пераведзены з калоніі №15 у Магілёве ў турму №4 г. Магілёва. 12 кастрычніка 2014 года яго зноў вярнулі ў калонію №15 у Магілёве.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства