viasna on patreon

Судовы канвеер ў Берасці – справы журналістаў разглядаліся сумесна

2015 2015-01-23T09:17:22+0300 2015-01-23T09:17:42+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sh4apiotkina.jpg
Тамара Шчапёткіна

Тамара Шчапёткіна

У Берасцейскім абласным судзе 22 студзеня разглядаліся касацыйныя скаргі журналістаў Алеся Ляўчука і незалежнай журналісткі з Бярозы Тамары Шчапёткінай. Абласны суд падтрымаў ранейшыя рашэнні раёных судоў. Пра гэта расказала Тамара Шчапёткіна, якая абскарджвала прысуджаны ёй 17-га снежня мінулага года штраф у 30 базавых велічынь. Журналістка прысутнічала на судовым працэсе Алеся Ляўчука і палічыла бессэнсоўным чакаць свайго тэрміну, які быў троху пазней.

- Потым думаю, ну што я яшчэ асобна буду чакаць да 11-ці. У мяне справа была прызначана на 11. Я суддзі Наталлі Сурма прапанавала, што можа быць зараз і маю справу разбярэм, яна аналагічная. Яна кажа: ну што ж, канешне, давайце і вашую справу разгледзім. Ужо рашэнне было ў суддзі на стале. Яна нікуды не сыходзіла, нічога не думала. Паслухала крышачку з большага, што Ляўчук сказаў, потым што я сказала, і вынесла рашэнне, што ўсё правільна, што пакаралі нас штрафам правільна.

 

А Бярозаўскі раённы суд палічыў Тамару Шчапёткіну вінаватай у працы на замежны сродак масавай інфармацыі без акрэдытацыі і фактычна асудзіў за “незаконны выраб прадукцыі СМІ”. Па аналагічнай справе і з тым жа вынікам ў Берасці разглядалі касацыйную скаргу Алеся Ляўчука на ранейшы прысуд у судзе Ленінскага раёна Берасця.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства