viasna on patreon

Суд не адмяніў рашэнне БДУ аб адлічэнні студэнта з юрыдычнага факультэта

2015 2015-01-22T18:04:16+0300 2015-01-23T11:24:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/andrienka_sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрыенка Уладзімер (фота з сацыяльных сетак)

Андрыенка Уладзімер (фота з сацыяльных сетак)

Cуддзя Алена Рудніцкая 22 студзеня працягнула разгляд скаргі адлічанага студзента юрфаку БДУ Уладзіміра Андрыенкі.

Сёння да матэрыялаў справы быў далучаны шэраг дакументаў з двух бакоў: асабістая перапіска са старастай групы Кротавай, запатрабаваныя копія экзаменацыйнай ведамасці, матэрыялы асабістай справы Андрыенкі.

Адна з прадстаўнікоў зацікаўленай асобы прыводзіла вытрымкі з розных НПА, і сцвярждала, што адзнака, выстаўленная экзаменацыйнай камісіяй перагляду не падлягае і не можа быць абскарджана ў судзе. Такім чынам, скарга Андрыенка У. знаходзіцца па-за ведамствам суду. Таксама, яна казала, што метадыст непасрэдна азнаёміла Андрыенка з выпіскай з загаду і паведаміла, што неабходна з’явіцца ў студэнцкі аддзел кіравання кадрамі для падпісання загаду аб адлічэнні.

Аднак, прадстаўнік заяўніка ўказала на той факт, што судовае абскарджванне законна згодна з Грамадзянскім працэсуальным кодэксам, а таксама Правіламі правядзення атэстацыі студэнтаў, курсантаў, слухачоў пры засваенні зместу адукацыйных праграм вышэйшай адукацыі.

Падчас паседжання былі апытаныя дзве сведкі з боку прадстаўніка зацікаўленнай асобы. Так, першая сведка – начальнік студэнцкага аддзелу кіравання кадрамі БДУ Шаранговіч А. – распавяла, што ёй і іншымі службовымі асобамі быў складзены і падпісаны акт пра немагчымасць азнаямлення з загадам заяўніка. Пра тое, што Андрыенка не азнаёміўся з загадам у трохдзённы тэрмін, ёй стала вядома на падставе адсутнасці подпіса студэнта пад загадам аб адлічэнні, пасля чаго быў складзены вышэй згаданы акт. Прычыны, чаму Уладзімір не з’явіўся для подпісу, не высвятляліся.

Акрамя таго, 21 студзеня была праведзена службовая праверка ў выглядзе сходу, па выніках якой быў складзены яшчэ адзін акт, які нібыта падцвердзіў правамернасць складання акта пра немагчымасць азнаямлення з загадам. Аднак, ніякіх пісьмовых падцверджанняў указаных фактаў прадстаўлена не было.

Другая сведка – вядучы спецыяліст аддзела кадраў Танасевіч М. - з большага паўтарыла словы сваёй калегі.

Таксама былі заяўлены хадайніцтва аб прадстаўленні кантактаў студэнтаў, якія здавалі іспыт сумесна з заяўніком, матэрыялы асабістай справы, арыгінал загаду рэктара аб адлічэнні Андрыенка, паўторна – аб выкліке ў суд старастаў груп Пахар, Бойка і Кротаву.

Пасля далучэння некаторых дакументаў да матэрыялаў справы і адхілення хадайніцтваў аб выкліке сведкаў, прадстаўленні кантактаў студэнтаў і арыгіналу загаду, суддзя пачала азнаямленне з пісьмовымі матэрыяламі. Пасля невялікага перапынку, бакі перайшлі да спрэчак.

Так, у сваім выступе У. Андрыенка звяртаў увагу суду на той факт, што расчараваўся ў сістэме вышэйшай адукацыі, у прыватнасці навучання на юрыдычным факультэце, і як прыклад прыводзіў форму звароту прадстаўнікоў зацікаўленай асобы да суда – “Ваша чэсць”, якая не адпавядае заканадаўству Рэспублікі Беларусь. Сцвярджаў, што яму ніхто не паведамляў пра выдадзены загад, не казаў пра неабходнасць азнаямлення з ім у трохдзённы тэрмін. Таксама адзначыў заангажаванасць суду ў вырашэнні справы, таму што не было прадстаўлена магчымасці задаць пытанні старастам груп, якія б маглі падцвердзіць діскрымінацыйны падыход да Андрыенкі.

Прадстаўнік зацікаўленай асобы Шырынскі А. прыводзіў у довады факты таго, што Андрыенка дрэнна рыхтаваўся да іспытаў, не наведваў для гэтага бібліятэку і не вучыўся належным чынам.

Для вынясення рашэння быў аб’яўлены перапынак, пасля чаго суддзя вызначыла, што вырашэнне пытанняў пра рашэнне экзаменацыйнай камісіі, дакладной запіскі не знаходзіцца ў падведамственасці суду, а ў часцы скаргі аб адлічэнні адмовіла ў задавальненні, паколькі палічыла ўсе працэдуры адпаведнымі заканадаўству.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства