viasna on patreon

Магілёўскі праваабарончы цэнтр улады ізноў спрабуюць зачыніць

2015 2015-01-22T09:05:20+0300 2015-01-22T09:22:45+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mahilou_ablsud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Магілёўскі абласны суд

Магілёўскі абласны суд

Адзіная ў краіне зарэгістраваная рэгіянальная праваабарончая арганізацыя ізноў апынулася на мяжы закрыцця.

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Магілёўскага аблвыканкаму вынесла папярэджанне Магілёўскаму праваабарончаму цэнтру (МПЦ) за адсутнасць юрыдычнага адрасу.

Яшчэ ў верасні мінулага году галоўнае ўпраўленне юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама накіравала ў абласны суд пазоў з просьбай прыпыніць на тры месяцы дзейнасць МПЦ з-за адсутнасці ў яго юрыдычнага адрасу. У пазове ўпраўлення юстыцыі гаворылася, што аб'яднанне "ня прадстаўляла ў вызначаны час дакументы, неабходныя для рэгістрацыі зменаў юрыдычнага адрасу". У сувязі з гэтым грамадскаму аб'яднанню былі вынесеныя два папярэджанні, якія не былі абскарджаны, выяўленыя парушэнні не выпраўленыя. Супрацоўнікі ўпраўлення юстыцыі сярод парушэнняў адзначалі, што рэальная плошча памяшкання, арэндаванага МПЦ па пашпарце складала не 17, а 17,3 квадратных метра і загадалі заснавальнікам арганізацыі ўнесці выпраўленні ў дакументы.

Але ўжо 1 кастрычніка кіраўніцтва МПЦ заявіла аб заключэнні дамовы на атрыманне новага юрыдычнага адрасу. Таму 4 лістапада Магілёўскі абласны суд вырашыў спыніць справу, паколькі знікла падстава для пазову.

Аднак у хуткім часе, пасля прадастаўлення юрыдычнага адрасу магілёўскім праваабаронцам, арэндадаўца разарваў з імі дагаворныя адносіны. МПЦ зноў пазбавіўся юрыдычнага адрасу.

Праваабаронца Барыс Бухель, каментуючы сітуацыю адзначае, што рэальнай падставай аб прыпыненні дамовы стаў ціск з боку ўладаў на сваякоў арэндадаўца, якія з'яўляюцца прадпрымальнікамі.

У чарговы раз кіраўніцтву Магілёўскага праваабарончага цэнтру даводзіцца спехам шукаць іншае памяшканне, каб атрымаць юрыдычны адрас і пазбегнуць закрыцця арганізацыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства