viasna on patreon

У Вільні абмеркавалі ініцыятыву аднаўлення Беларускага музея

2015 2015-01-20T11:51:28+0300 2015-01-20T13:09:07+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/v_i40kup9628.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі і мэр Вільнюса Артурас Зуокас. Фота vilnius.lt

Алесь Бяляцкі і мэр Вільнюса Артурас Зуокас. Фота vilnius.lt

19 студзеня адбылася сустрэча мэра Вільнюса Артураса Зуокаса з беларускім праваабаронцам Алесем Бяляцкім і дырэктарам Беларускага музея імя Івана Луцкевіча Людвікай Кардзіс. На сустрэчы абмяркоўвалася ініцыятыва аднаўлення Беларускага музея, які дзейнічаў у Вільнюсе да 1945 года. Пра гэта паведамляюць літоўскія сродкі масавай інфармацыі.

Беларускі музей у Вільні пад кіраўніцтвам літаратурнага гісторыка Антона Луцкевіча працаваў з 1921 года і быў значнай часткай культуры для беларускага народа. Падчас знішчэння савецкай акупацыяй усіх незалежных навуковых і культурных ініцыятываў, быў зачынены і ён. Зараз ў музея няма экспазіцыйных памяшканняў і дзейнічаць ён не можа.

“Беларускі музей у Вільнюсе можа стаць культурнай і адукацыйнай прасторай, дзе беларусы змогуць мець дасяг да вывучэння незалежнага, сучаснага, еўрапейскага падыхода да гісторыі Беларусі і Літвы”, - адзначыў А.Зуокас.

Алесь Бяляцкі адзначыў, што Вільнюс заўжды актыўна падтрымлівае культурныя ініцыятывы Беларусі, і падкрэсліў важнасць аднаўлення Беларускага музея як адукацыйнага цэнтра ў Вільнюсе, дзе пражывае значная колькасць беларусаў і куды тысячы беларускіх гасцей прыязджаюць на адпачынак.

Акрамя таго, мэр і праваабаронца абмяркавалі існуючую сітуацыю ў Беларусі, шляхі супрацоўніцтва з неўрадавымі арганізацыямі і арганізацыямі, які адсочваюць парушэнні правоў чалавека.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства