viasna on patreon

Складзеныя два рапарты на Мікалая Статкевіча пасля пераводу яго ў шклоўскую калонію

2015 2015-01-19T13:16:18+0300 2015-01-19T13:32:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/statkevich-m.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікола Статкевіч

Мікола Статкевіч

Пасля двух дзён знаходжання Мікалая Статкевіча ў шклоўскай калоніі на палітвязня былі складзеныя два рапарты.

Як паведаміла праваабарончаму цэнтру “Вясна” жонка Мікалая Марына Адамовіч: “За першыя два дні на яго былі складзеныя два рапарты. Першы рапарт быў складзены за “нестатутныя” штаны, выдадзеныя ў магілёўскай турме. Другі - нібыта за парушэнне распарадку дня, але гэта тычылася толькі Статкевіча. Якія гэта мае наступствы, я пакуль не ведаю. Хачу спадзявацца, што ўсё будзе добра. Адзначу, па голасе Мікалая адчувалася, што ён быў у вельмі добрым гуморы, нармальным стане”.

Са словаў Марыны, раз на тыдзень палітвязень можа звязвацца з роднымі па тэлефоне. Магчыма, ў наступнай размове з Мікалаем высвятляцца нейкія падрабязнасці.

Нагадаем, у траўні 2011 году судом Ленінскага раёну Мінску Мікалай Статкевіча быў прыгавораны да шасці гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў арганізацыі масавых беспарадкаў у дзень прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 году.

Мікалай Статкевіч — адзіны кандыдат у прэзідэнты Беларусі, які да гэтага часу знаходзіцца ў зняволенні. Яму не раз прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі, але ён катэгарычна адмаўляецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства