viasna on patreon

Крымінальны кодэкс дапоўніцца новым артыкулам: «Жорсткае абыходжанне з жывёламі»

2015 2015-01-19T10:08:51+0300 2015-01-19T12:33:52+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mesto_pod_solncem.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Меней чым праз 10 дзён  пачне дзейнічаць новы артыкул Крымінальнага кодэксу 339.1 «Жорсткае абыходжанне з жывёламі»

Артыкул гучыць наступным чынам: “Жорсткае абыходжанне з жывёламі, якое пацягнула іх смерць ці калецтва, учыненае з хуліганскіх ці іншых нізкіх памкненняў ці ў прысутнасці заведама малагадовага будзе карацца грамадскімі працамі, штрафам, ці папраўчымі працамі на тэрмін да аднаго году, ці арыштам. Тыя ж дзеянні, учыненыя паўторна, альбо групай асобаў, будуць карацца арыштам, ці абмежаваннем свабоды на тэрмін да аднаго года, ці пазбаўленьнем волі на тэрмін да году”

Таксама былі ўнесеныя змены ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях. Цяпер складаць пратаколы паводле артыкула 15.45 “Жорсткае абыходжане з жывёламі” будзе мець права і міліцыя. Раней пратаколы паводле гэтага артыкулу складалі толькі мясцовыя адміністрацыі, што істотна змяншала практычную ўжывальнасьць гэтай нормы. З гэтага моманту прыцягнуць да адказнасці за жорсткасць будзе значна прасцей.

Увядзеньне крымінальнай адказнасці за жорсткае абыходжаньне з жывёламі стала вынікам актыўнай прамацыйнай працы з боку зааабаронцаў на працягу 2013-2014 гг. Так, у межах кампаніі «НЕ жорсткаму абыходжанню з жывёламі» валанцёры накіравалі калектыўныя звароты ад шэрагу зааабарончых арганізацыяў у адміністрацыю прэзідэнта РБ («Прапанова аб нарматворчай дзейнасці ў кірунку ўдасканалення прававога рэгулявання ў сфэры абароны жывёлаў»), Міністэрства замежных справаў («Прапанова аб далучэнні да канвенцыяў Савета Еўропы дзеля абароны жывёлаў»), зварот у АП ад вядомых людзей краіны (музыкаў, пісменнікаў і інш.), таксама адасланыя 820 зваротаў ад грамадзянаў у генеральную пракуратуру і МУС (адказ з пракуратуры), ды некалькі тысячаў зваротоў да Палаты Прадстаўнікоў, Савета Рэспублікі, Урада і прэзідэнта «Прыняць закон «Аб абароне жывёлаў». 

Падрабязьней пра кампанію.

Законапраект «Аб абароне жывёлаў» унесены ў плян падрыхтоўкі на 2015 г. Чакаецца, што бліжэйшым часам плян будзе падпісаны прэзідэнтам. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства