viasna on patreon

Брэст: на грамадскага актывіста Андрэя Шарэнду ў міліцыі склалі два пратаколы

2015 2015-01-17T18:02:44+0300 2015-01-17T18:02:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zatrymanni-000.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як распавёў сам Андрэй Шарэнда, ён быў затрыманы 16 студзеня супрацоўнікамі АМАПу ў тралейбусе. Міліцыянты заявілі, што актывіст нібыта падобны на чалавека, які здзейсніў правапарушэнне, і адвезлі Шарэнду ў Маскоўскі РАУС горада Брэста.

Там на затрыманага спачатку склалі пратакол паводле артыкула 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэнняў (дробнае хуліганства), а пасля яшчэ адзін пратакол па артыкуле 21.14 гэтага ж Кодэксу (парушэнне правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў). Другое правапарушэнне нібыта палягае ў тым, што Андрэй Шарэнда расклейваў улёткі з партрэтамі зніклых у Беларусі палітыкаў і вядомых людзей.

З міліцэйскага пастарунку Шарэнду адвезлі ў суд Маскоўскага раёна Брэста, дзе павінны былі разглядаць яго справу за дробнае хуліганства. Аднак, азнаёміўшыся з матэрыяламі справы, суддзя накіравала іх на дапрацоўку ў Маскоўскі РАУС, а самога актывіста адпусцілі дадому

Праваабаронца Раман Кісляк, што ў дадзеным выпадку размова можа ісці пра адвольнае затрыманне. “Такім чынам супрацоўнікі праваахоўных структур хочуць збіць хвалю расклейвання партрэтаў зніклых палітыкаў і вядомых людзей: гэтая акцыя адбываецца 16 чысла кожнага месяца на вуліцах горада”, - паведаміў Кісляк.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства