viasna on patreon

У Магілёве пад пагрозай знішчэння дом са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці

2015 2015-01-11T08:48:12+0300 2015-01-11T08:48:12+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/magil-dom-kamisaryjacki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Магілёўскі праваабаронца сцвярджае, што мясцовыя ўлады плануюць знішчыць яшчэ адзін аб’ект архітэктуры ў Магілёве. Размова ідзе пра жылы дом 19 стагоддзя па адрасу зав. Камісарыяцкі, 17.

Са слоў праваабаронцы Уладзіміра Краўчанкі, жылы дом з’яўляецца ўнікальным, бо ў ім разам з кладкай з чырвонай цэглы прысутнічае і драўляная разьба. Падобны жылы дом з’яўляецца адзіным у Магілёве.

-          На дадзены момант з гэтага дома выселілі тры сям’і, але астатнія выязджаць з яго адмаўляюцца. Жыхары дома накіравалі калектыўны зварот у гарвыканкам, каб даведацца пра далейшы лёс будынка. Адтуль прыйшоў адказ, што на дадзены момант вырашаецца пытанне аб вывадзе дома са статуса аб’екта, які знаходзіцца пад аховай дзяржавы. Адсюль выснова, што калі гэта зробяць, то дом адразу зруйнуюць, а на яго месцы з’явіцца новы сучасны будынак, - кажа Уладзімір Краўчанка.

Каб гэта прадухіліць, была накіравана скарга ў Генеральную пракуратуру. Дзяржаўную ўстанову просяць правесці праверку законнасці правядзення інжынерна-тэхнічных даследванняў, навуковага абгрунтавання і распрацоўкі прапаноў па пазбаўленню будынка па зав. Камісарыяцкаму, 17 у Магілёве статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства