Вітольд Ашурак: Беларуса судзяць за беларускі сцяг у Беларусі
Актывіста з Бярозаўкі Вітольда Ашурка намагаюцца прыцягнуць да адказнасці за ўдзел ў акцыі ўшанавання памяці братоў Віктара і Кастуся Каліноўскіх у Свіслачы.
Сябру Партыі БНФ прыйшла позва ў Лідскі раённы суд на 8 снежня. У сваю чаргу, актывіст адмовіўся туды ехаць і прапанаваў разгледзець справу без яго непасрэднага ўдзелу, спаслаўшыся на недавер да суда, які бярэцца разглядаць падобныя справы.
- Калі беларуса судзяць за беларускі сцяг у Беларусі, то я маю пэўны сумнеў, што гэта беларускі суд. Прысутнічаць на такім судзе я лічу немэтазгодным і абразлівым для сябе.
Па аналагічнай позве, напрыканцы снежня ўжо быў асуджаны сябра Партыі БНФ з Бярозаўкі – Сяргей Трафімчык. Справа актывіста таксама разглядался без яго асабістага ўдзелу. Вынік паседжання Лідскага раённага суда тады быў – штраф у тры мільёны рублёў.