viasna on patreon

Сёння – працяг разгляду скаргі Алены Танкачовай на рашэнне аб высылцы з Беларусі (анлайн)

2015 2015-01-09T09:38:38+0300 2015-01-09T14:02:32+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/tankachova-euraradyjo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Алена Танкачова ў студыі Еўрарадыё

Праваабаронца Алена Танкачова ў студыі Еўрарадыё

Суд Першамайскага раёна Мінска 9 студзеня працягне разгляд скаргі праваабаронцы Алены Танкачовай на рашэнне аб высылцы яе з Беларусі. Скаргу разглядае суддзя Наталля Петух. Пачатак у 11 гадзін.

8 студзеня на пасяджэнні суда былі заслуханыя меркаванні пра сутнасць справы Алены Танкачовай, прадстаўнікоў аддзела па грамадзянстве і міграцыі (АГіМ), а таксама сведак з боку Танкачовай – Эніры Браніцкай, Вольгі Смалянка, Ірыны Сухій, Сяргея Драздоўскага, Андрэя Ягорава, маці правабаронцы Галіны Уладзіміраўны. Вяла пасяджэнне суддзя Наталля Петух.

Сёння працягнецца допыт сведак па справе і вывучэнне дадатковых матэрыялаў.

Падрабязна пра першы дзень судовага паседжання 

 

Праваабарончы цэнтр “Вясна” вядзе анлайн-рэпартаж з суду над Аленай Танкачовай.

10-55. Судовая зала паволі запаўняецца калегамі Алены Танкачовай, грамадскімі дзеячамі і журналістамі.

11-10. Пачалося судовае паседжанне. У залі каля 20-ці чалавек. Прысутнічае прадстаўнік Аддзела па міграцыі і грамадзянству Першамайскага РУУСа Крышталёў а таксама сведка, якога выклікаў суд – спецыяліст па бяспецы дарожнага руху Гаўрош.

11-15. Прадстаўнік АГіМ Крышталеў блытана і незразумела выступае з пярэчаннямі па скарзе. Суддзя просіць гаварыць простай зразумелай мовай.

11-30. Прадстаўнік АГіМ патлумачыў, што рашэнне пра высылку разглядаў намеснік начальніка упраўлення Баранаў, ім было прынята рашэнне аб змене часу прыняцця рашэння, якое па факце прыняў начальнік упраўлення.

Танкачова пацікавілася: з якога дакумента пачынаецца высылка?

Крышталёў чапляецца да слоў Танкачовай. Ёй было ўручана 2 паведамленні. У першым – гаворыцца, што падствай стала прыцягненне да адміністратыўнай адказнасці. У другім - вычарпальныя дакладныя падставы. 

11-40. Адвакат задае канкрэтныя пытанні: Па якому артыкулу прыцягвалася Танкачова да адміністратыўнай адказнасці і просіць спаслацца на артыкул у законе аб прававым становішчы, якім б абгрунтоўвалася высылка з краіны правапарушэнні супраць бяспекі руху. І адкуль узята вызначэнне "грамадскага парадку".  Крышталёў не можа адказаць і кажа што можа гэта дапісаць. Адвакат яшчэ раз удакладняе з якога дакумента ўзялі вызначэнне грамадскага парадку.

Суддзя пытаецца ў Танкачовай, ці ці можа яна весці законапаслухмяны лад жыцця. “Так, я магу”- адказвае праваабаронца.

Выступае сведка Вячаслаў Гаўрош, начальнік аддзела ДАІ Першамайскага РУУС. 

Ён патлумачыў, што Танкачова звярталася ў аддзел ДАІ для пераафармлення пратаколаў. Суддзя папрасіла прадставіць усе паперы на Танкачову. Якія былі ад пачатку, і якія потым пераафармляліся на іншых асоб. Высветлілася, што правапарушэнняў менавіта па Першамійскім раёне ў яе не было.

Суддзя пытаецца ў сведкі, ці шмат ёсць правапарушальнікаў, якія б здзяйснялі 4 і больш правапарушэнняў і аб тым, ці робіць больш жорсткайадказнасць пры відэафіксацыі частка першая арт18.13 КаАП РБ. Адказнасць па гэтай частцы не мянялася, тлумачыць сведка.

У выпадку, калі грамадзянамі іншых краін здзяйсняецца парушэнне ПДР 3 і больш разоў, інфа перадаецца ў аддзел і з такімі грамадзянамі праводзяцца гутаркі ў АГіМ. Інфа аб тым, хто рэальна парушыў не правяраецца, дастаткова прызнанне віны або заявы ўладальніка аўто, каб перааформіць правапарушэнне.

12-05. Суддзя пытаецца ў сведкі, чаму заканадаўцы прадугледзелі магчымасць змены адказнасці з ўладальніка аўто на іншых асоб. Сведка не ведае, навошта, але кажа што былі выпадкі, калі парушальнікі здымалі з сябе адміністратыўныя парушэнні, калі даведваліся аб адказнасці.

12-10. Адвакат зачытвае абгрунтаванне, і кажа што інкрымінуемы Танкачовай артыкул  65 не можа прымяняцца як падстава для высылкі, бо ня здзяйсняліся парушэнні, прадугледжанай гэтым артыкулам.Узнікае пытанне, на падставе чаго праваабаронцу высылаюць з краіны?

У судзе, - кажа адвакат, - было ўстаноўлена, што адміністратыўныя правапарушэнні былі пагашаны, было прынята рашэнне аб пазбаўленні віду на жыхарства, а ў пастанове гаворыцца што высылаюць, што нібыта выцякае з рашэння аб пазбаўленні віду на жыхарства.

12.27. Танкачова прадаставіла генеральную давераннасць на права карыстання кватэрай і іншай маёмасцю ад свай маці. Гэты дакуменда дадалі да матэрыялаў справы. Таксама Алена заявіла два хадатайніцтвы:

аб звяртанні ўвагі суда на недапушчальнасць выказванняў дыскрымінацыйнага характара з боку прадстаўнікоў органаў улады, а менавіта Рудышкінай. (“Я не разумею, як жанчына можа дазваляць сабе рабіць правапарушэнні”, - выказвалася апошняя ўчора на паседжанні).

Вынесці асабістае судовае вызначэнне ў адносінах да Упраўлення унутраных спраў Першамайскага раёна за сістэматычнае парушэнне правоў і законных інтарэсаў грамадзян на падставе невыдачы пастановы пра высылку і непрадстаўленне дакументаў для азнаямлення грамадзяніну, да якога прымяняецца такая мера спагнання. Суд пакінуў гэтыя хадайніцтвы на сваё бачанне.

12.34 Прадстаўнік выказаў неабходнасць у дадатковым часе, каб больш дасканала падрыхтаваць свае абгрунтаванні і пярэчанні. Акрамя таго, Рудышкіна ўдакладніла, што магчымасць для азнаямлення з матэрыяламі справы была прадстаўлена, але копіі не былі выдадзены.

Суддзя паведаміла, што дата для азнаямлення будзе ўзгоднена дадаткова, а таксама абавязала прадстаўнікоў прадставіць інструкцыю па справаводству для АУС ці Упраўлення па грамадзянству і міграцыі, калі такая ёсць, якая рэгламентуе выдачу/нявыдачу пастаноў пра высылку зацікаўленным асобам. Калі такой інструкцыі няма – то даведку пра гэта.

12.45 Акрамя таго ў суд не былі прадстаўлены копіі зваротаў грамадзян, грамадскіх арганізацый і прадстаўнікоў грамадскасці. Прадстаўнікі Упраўляння абяцалі прадставіць гэтыя дакументы да наступнага паседжання.

12.50 Танкачова ў сваім выступе дадае і звяртае ўвагу суду на тое, што яе сувязь з краінай была недастаткова вывучана і прынята да ўвагі органам, што вынес пастанову, дастаткова і ў поўным аб’еме. Просіць суд пры вынясенні рашэння абапірацца на вялікую колькасць зваротаў і характарыстыкі, якія былі дадзены ёй грамадзянамі, прадстаўнікамі арганізацый.

13.06 Напрыканцы адвакат яшчэ раз звярнула ўвагу суда і прысутных на той факт, што пытанне пра высылку ніякім чынам не звязанае з ануляваннем віда на жыхарства і адміністратыўнымі правапарушэннямі, якія да таго былі пагашаны:

“Мы не можам казаць пра грамадскую небяспеку, таму што ні ў Кодэксе аб адміністратыўных правапарушэннях, ні ў грамадзянскім кодэксе няма такога паняцця. Як толькі грамадскае дзеянне набывае прыкметы грамадзянскай бяспекі, гэта ўжо пераходзіць у крымінальнае злачынства. А Танкачовай Аленай Барысаўнай такія злачынствы не здзейсняліся”, - падсумоўвае прадстаўнік заяўніка.

13.13 У судзе аб’яўлены перапынак да 14.30 12 студзеня. 

Перад пачаткам суду па скарзе Алены Танкачовай 9 студзеня 2015 года.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства