viasna on patreon

Намесніку старшыні АГП Васілю Палякову правялі пільны дагляд на мяжы

2014 2014-12-30T15:11:01+0300 2014-12-30T15:11:01+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vasil_paliakou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Намеснік старшыні АГП  Васіль Палякоў

Намеснік старшыні АГП Васіль Палякоў

На памежным пераходзе «Гудагай» для правядзення асабістага мытнага дагляду памежнікі знялі з цягніка намесніка старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіля Палякова. 28 снежня ён вяртаўся з Вільні ў Мінск. Падчас пільнага дагляду ён быў вымушаны здымаць вопратку і нават абутак. Натуральна, што цягнік не чакаў, пакуль скончацца «разборкі» на мяжы. Пасля дагляду палітык быў вымушаны дабірацца да Мінску самастойна, чакаючы амаль тры гадзіны мясцовага дызель-цягніка. Памежнікі ды мытнікі нават не хавалі тое, што асабістыя дадзеныя палітыка знаходзяцца ў іх нейкай спісачнай базе дадзеных. Па дазвол на правядзенне асабістага дагляду палітыка мытнікі тэлефанавалі начальніку Ашмянскай мытні.

«Цягам апошняга месяца ў дачыненні да мяне памежнікі разам з мытнікамі двойчы выкарысталі на дзяржаўнай мяжы працэдуру асабістага дагляду. Для мяне, як законапаслухмянага грамадзяніна, гэта вельмі непрыемна. Я рыхтую адпаведныя запыты на імя старшынь памежнага ды мытнага камітэтаў, каб растлумачылі, чаму маё прозвішча выклікае ў памежнікаў такую нервовую рэакцыю», - пракаментаваў Васіль Палякоў.

Аналагічны выпадак адбыўся з ім 4 снежня ў нацыянальным аэрапорце «Мінск», калі палітык накіроўваўся ў Варшаву. Тады памежнікі для правядзення мытнага дагляду рэчаў нават вярнулі здадзены раней багаж. У выніку Васіль Палякоў ледзь не спазніўся на самалёт.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства