viasna on patreon

Конкурс “Мае правы – маё жыццё” падоўжаны да 25 студзеня

2014 2014-12-27T16:06:55+0300 2014-12-27T16:20:09+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/tutejshyja-konkurs_logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадская ініцыятыва “Тутэйшыя” запрашае да ўдзелу ў конкурсе "Мае правы - маё жыццё". Усё проста: ствары крэатыўную працу на тэму правоў чалавека - эсэ, відэаролік, калаж, музычную кампазіцыю, дашлі арганізатарам ды будзь гатовы стаць пераможцам!

Конкурс крэатыўных працаў праваабарончай тэматыкі, які быў абвешчаны “Тутэйшымі” 10 снежня з нагоды Дня правоў чалавека, падоўжаны да 25 студзеня. 

Працы прымаюцца на электронную скрыню xprojectorion@gmail.com. Відэаролік (пажадана, каб яго памер не перавышаў 200 Мб) можна запампаваць на любы файлаабменнік, даслаўшы арганізатарам спасылку на яго.

Пераможцы будуць абраныя ў трох намінацыях: “Залатое права”, “Срэбнае права”, “Бронзавае права”. Па больш падрабязную інфармацыю можна звяртацца на электронную скрыню xprojectorion@gmail.com.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства