viasna on patreon

Праваабаронцу Барысу Бухелю – 60!

2014 2014-12-27T11:38:59+0300 2014-12-27T11:38:59+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/buchiel_60_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Барыс Бухель

Барыс Бухель

Праваабарончы цэнтр “Вясна” віншуе свайго сябра, магілёўскага праваабаронцу Барыса Бухеля, які сёння,27 снежня, адзначае 60-годдзе!

Імя праваабаронцы Барыса Бухеля здаўна вядома на Магілёўшчыне: ён удзельнік і адзін з ветэранаў прафсаюзнага руху ў Магілёве яшчэ ад часоў “перабудовы”, шматгадовы сябра Праваабарончага цэнтру “Вясна”, старшыня праўлення ГА “Магілёўскі праваабарончы цэнтр”.

Праваабаронца Барыс Бухель – чалавек, які аддае ўвесь свой час і сілы грамадскай працы. На Магілёўшчыне няма, бадай, ніводнага грамадскага актывіста, які б ня ведаў Барыса Леанідавіча, які б не атрымаў ад праваабаронцы кваліфікаваную і своечасовую дапамогу. За ягонымі плячыма – сотні судовых працэсаў і тысячы людзей, якім ён дапамог у адстойванні сваіх правоў.

У мінулым годзе магілёўская дэмакратычная грамадскасць за бездакорную працу па абароне правоў чалавека прызнала Барыса Бухеля “Асобай года-2012”.

ПЦ “Вясна” жадае Барысу Бухелю аптымізму і энэргіі, здароў’я, нястомнасці ў адстойванніправоў чалавека на Магілёўшчыне!

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства