Сяргей Каваленка затрыманы ў Віцебску
У Віцебску 24 снежня невядомыя актывісты вывесілі на шматпавярхоўцы ў цэнтры горада вялікі бел-чырвона-белы сцяг, як мяркуецца, у падтрымку Юрася Беленькага, якога аштрафавалі перад Калядамі ў трэці раз.
Менавіта вывешванне сцяга і стала падствавай для затрымання актывіста Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ Сяргея Каваленкі. Як паведаміла charter97.org ягоная жонка Алена Каваленка, затрыманне адбылося прыкладна каля 17 гадзінаў вечара. Зараз ён знаходзіцца да суду ў гарадскім ізалятары часовага ўтрымання: “У З гадзіны раніцы я патэлефанавала ў ізалятар і там мне пацвердзілі, што ён знаходзіцца ў іх з учорашняга вечара», - распавяла жанчына.
Сяргей Каваленка неаднаразова арыштоўваўся і нават адбыў турэмны тэрмін за вывешванне ў Віцебску нацыянальных бел-чырвона-белых сцягоў.