viasna on patreon

Брэсцкі журналіст Алесь Ляўчук аштрафаваны на 6 млн. рублёў

2014 2014-12-24T14:47:38+0300 2014-12-24T14:47:38+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/liauchuk.jpg
Ляўчук Алесь

Ляўчук Алесь

Суд Ленінскага раёна Брэста аштрафаваў на 40 базавых велічыняў (6 млн. рублёў) брэсцкага журналіста Алеся Леўчука, які абвінавачваецца ў незаконным вырабе і распаўсюджванні прадукцыі СМІ (па частцы 2 артыкула 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях).

Ляўчук мяркуе, што рашэнне суда было прынятае загадзя. Пра гэта ён заявіў у каментарыі БелаПАН. "Суддзя ніякія мае высновы не разглядала, выразна вяла сваю лінію. Я азнаёміўся з матэрыяламі справы, там было ясна напісана: КДБ устаноўлена, што я працую на тэлеканал "Белсат", хаця гэта не было ніяк даказана", — сказаў ён.

Паводле слоў журналіста, на судзе быў разгледжаны адказ з Міністэрства замежных спраў, у якім гаворыцца, што ў Леўчука няма акрэдытацыі ў якасці замежнага журналіста. Сам журналіст паказаў у судзе пісьмовае пацвярджэнне, што ён з'яўляецца пазаштатным карэспандэнтам БелаПАН, а таксама рэдакцыйнае пасведчанне, аднак "гэта нават не разглядалася".

"Калі я ўбачыў, што гэта цырк і ніхто не збіраецца разглядаць справу, я адмовіўся даваць паказанні і адказваць на пытанні", — сказаў журналіст.

Ён мае намер абскардзіць рашэнне ў абласным судзе.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства