viasna on patreon

Баранавіцкаму актывісту Зміцеру Палойка забаронена пакідаць Беларусь

2014 2014-12-22T11:26:48+0300 2015-01-19T13:17:35+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palojka-zmicer-baran.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 

Грамадскі актывіст Зміцер Палойка, які быў асуджаны судом Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы за дробнае хуліганства па арт. 17.1 КаАП на 10 сутак арышту, 21 снежня выйшаў на волю. Нягледзячы на глыбокую ноч каля будынка гарадской міліцыі яго сустрэлі грамадскія актывістыі адвезлі да месца жыхарства.

– Мы даведаліся, што падчас арышту Зміцер быў пад моцным прэсам супрацоўнікаў КДБ, якія высвятлялі абставіны яго знаходжання ва Украіне і, магчыма, прычыны з’яўлення яго прозвішча ў спісе ўкраінскага батальёна “Данбас”, – паведаміў актывіст Руху “За свабоду” Віктар Сырыца.

Ён дадаў, што Зміцеру Палойка цяпер забаронена пакідаць Рэспубліку Беларусь.

Нагадаем, што па прыездзе з Украіны ў Баранавічы на чыгуначным вакзале грамадскі актывіст Палойка быў затрыманы міліцыяй і супрацоўнікамі КДБ. Тут на яго быў складзены адміністрацыйны пратакол за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі і Баранавіцкі гарадскі суд прызнаў яго вінаватым і пакараў 10 суткамі арышту, якія ён адбываў ў ізалятары часовага ўтрымання ГАУС.

 

Па тэме:

Зьміцер Палойка: КДБ цікавіла мая нявеста, батальён «Данбас» і палітычная сытуацыя ва Ўкраіне

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства