Магілёўскае КДБ выклікае на размову падпісантаў ліста Мікалаю Лукашэнку
Пра гэта паведаміў грамадскі актывіст і аўтар звароту сыну прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі Мікалаю Аляксей Паўлоўскі.
- Бацькі, якія падпісаліся пад зваротам, зрабіць рамонт дарожкі і прывесці тэрыторыю сярэдняй школы №33 горада Магілёва ў належны стан, выклікаліся цягам двух месяцаў у КДБ, дзе ў іх пыталі, чаму яны паставілі свой подпіс пад зваротам, - кажа грамадскі актывіст.
Паўлоўскі адзначае, што ліст на імя Мікалая Лукашэнкі быў звязаны з тым, што ён школьнік і можа папрасіць свайго тату, каб ён паклапоціўся пра такіх жа школьнікаў у Магілёве, бо мясцовыя чыноўнікі разам з адміністрацыяй школы не могуць нічога зрабіць.
Трэба адзначыць, што пад калектыўным зваротам на імя Мікалая Лукашэнкі падпісаўся 31 чалавек, сярод якіх вучні і бацькі школьнікаў СШ№33.
Варта дадаць, што каля школы дарожка дагэтуль не заасфальтавана, а яе тэрыторыя не добраўпарадкавана.