Палітвязень Эдуард Лобаў на волі!
Палітвязня Эдуарда Лобава вызвалілі з Івацэвіцкай папраўчай калоніі №22 18 снежня ў 8 гадзін раніцы. Яго сустракалі сям’я і паплечнікі воклічам “Жыве Беларусь!”
Як паведаміў Эдуард Лобаў “Радыё Свабода”, адразу пасля выхаду з турмы, яшчэ у 2011 годзе яму тройчы прапаноўвалі пісаць прашэньне аб памілаванні, але ён адмовіўся. З таго часу больш і не згадвалі пра гэта.
У сувязі з прызначэньнем прэвэнтыўнага нагляду былы палітвязень пакуль ня ведае, чым будзе займацца, раней плянаваў з’ехаць за мяжу вучыцца, але падкрэсьліў, што ў турме ягоныя погляды не зьмяніліся і ён будзе працягваць грамадзка-палітычную дзейнасьць.
Эдуард Лобаў быў затрыманы разам з паплечнікам Змітром Дашкевічам 18 снежня 2010 г., за дзень да прэзідэнцкіх выбараў. Паводле следства, у двары жылога дома па вуліцы Янкі Брыля яны нібыта збівалі Канстанціна Савіцкага і Алега Малышава. Затрыманне Дашкевіча і Лобава было ацэнена яе прэвентыўная мера міліцыі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. 24 сакавіка 2011 г. Лобаў быў прыгавораны да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму па ч. 3 арт. 339 КК (асабліва злоснае хуліганства), а Дашкевіч — да двух гадоў.
Эдуард Лобаў нарадзіўся ў Вільні 1 снежня 1988 году. Па вяртанні з войска, дзе ён служыў дэсантнікам Эдуард актыўна ўключыўся ў працу “Маладога Фронту” і неўзабаве стаў кіраўніком Менскай гарадзкой арганізацыі.
Пасля вызвалення “маладафронтаўца” за кратамі ў Беларусі застаецца яшчэ пяць палітычных зняволеных. Ім неўзабаве можа стаць і чалавек-майка Юрый Рубцоў.