Рашэнне аб высылцы Алены Танкачовай з Беларусі пакінута без змен
https://spring96.org/be/news/74723
2014
2014-12-17T16:45:14+0300
2014-12-17T16:45:14+0300
2014-12-17T16:45:14+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/alena-tankachova.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кіраўнік Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend паведаміла Службе інфармацыі "ЕўраБеларусі" наступнае:
"Сёння я была запрошана ў аддзел па грамадзянстве і міграцыі ГУУС Мінгарвыканкама, для таго, каб азнаёміцца з матэрыяламі справы і, уласна, мець магчымасць падаць поўны тэкст скаргі. Аднак, калі я прыйшла ў міліцыю, мне ўручылі апавяшчэнне аб тым, што яшчэ 12 снежня было прынята рашэнне пакінуць у сіле пастанову Першамайскага РАУС Мінска. Нагадаю, у ім утрымлівалася рашэнне аб маёй высылцы з Беларусі і забарона на ўезд у краіну на тры гады. Гэта значыць ні адзін з аргументаў, якія былі прыведзены ў скарзе адносна непрапарцыйна прынятага рашэння, няправільнай ацэнкі фактычных абставінаў і гэтак далей, не былі прынятыя да ўвагі."