viasna on patreon

Вярхоўны суд перанёс слуханні па пазове Мінюста да "Мемарыяла"

2014 2014-12-17T14:05:11+0300 2014-12-17T14:05:11+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vs_rf.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вярхоўны суд Расіі перанёс на 28 студзеня слуханні па пазове Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі расійскага гісторыка-асветніцкага таварыства "Мемарыял". Прадстаўнікі Мінюста заявілі, што не паспелі азнаёміцца з дакументамі аб выпраўленні выяўленых памылак у дзейнасці фонду, піша сайт Радыё Свабода.

Карэспандэнт радыёстанцыі "Эхо Москвы" паведамляе, што Мінюст адмовіўся ад часткі прэтэнзій, раней высунутых у дачыненні да "Мемарыяла".

Міністэрства юстыцыі звярнулася са скаргай у Вярхоўны суд сёлета ў кастрычніку. Ведамства патрабавала ліквідаваць таварыства "Мэмарыял" у сувязі з парушэннем заканадаўства, у прыватнасці адсутнасцю ў арганізацыі агульнарасійскага статусу. У Мінюсце заявілі, што рэгіянальныя структуры "Мемарыяла"створаны ў выглядзе самастойных гарадскіх арганізацый, а не аддзяленняў фонду.

Пасяджэнне суда па пазове ведамства павінна было адбыцца 13 лістапада, аднак слуханні былі адкладзеныя больш чым на месяц па просьбе "Мемарыяла" даць час для ўнясення змяненняў у статут і структуру арганізацыі і выпраўлення прэтэнзій. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства