viasna on patreon

Шведскія праваабаронцы заклікаюць Мінюст адклікаць пазоў аб ліквідацыі “Мемарыяла”

2014 2014-12-16T12:00:41+0300 2014-12-16T12:41:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/open_letter_crd.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Будучы занепакоеныя тым, што таварыства “Мемарыял” можа быць закрытае ў выніку судовага разбіральніцтва, распачатага па ініцыятыве Міністэрства юстыцыі Расіі, Civil Rights Defenders сумесна з Amnesty International у Швецыі, Шведскім Фондам па правах чалавека і Östgruppen 16 снежня накіравалі адкрыты ліст міністру юстыцыі Расіі Аляксандру Канавалаву.

Шведскія праваабаронцы заклікаюць Аляксандра Канавалава неадкладна адклікаць пазоў Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі таварыства “Мемарыял”, паколькі абвінавачанні ў дачыненні да арганізацыі з’яўляюцца неабгрунтаванымі. Пазоў таксама супярэчыць праву на свабоду аб’яднанняў, гарантаванаму Канстытуцыяй Расійскай Федэрацыі, а таксама юрыдычна абавязковым міжнародным дакументам у галіне правоў чалавека, якія Расія падпісала або ратыфікавала.

Нагадаем, што вырашэнне пытання аб ліквідацыі “Мемарыялу” ў Вярхоўным судзе РФ было адкладзенае на 17 снежня, пра што хадайнічала арганізацыя, якая за гэты час мусіла правесці канферэнцыю для ўнясення магчымых паправак у статут, адносна якога і тычацца фармальныя прэтэнзіі Мінюста. Кіраўніцтва “Мемарыяла” ў сваю чаргу расцэньвае пазоў Мінюста аб ліквідацыі арганізацыі як непрыхаваны палітычны ціск.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства