“Вясна” падтрымала марафон напісання лістоў палітвязням
Праваабарончы цэнтр “Вясна” далучыўся да ініцыятывы, якую распачаў Беларускі Дом у Варшаве з набліжэннем галоўных зімовых святаў – Калядаў і Новага году.
“Праз падпісанне святочных паштовак мы хочам перадаць бадзёрасць і веру ў лепшае тым, хто пацярпеў пераслед, рэпрэсіі і знаходзіцца за кратамі праз свае палітычныя погляды, хто не можа сустрэць святы са сваімі блізкімі.
Мы ўпэўненыя, што салідарнасць - найважнейшая рэч, неабходна перадаць нашу падтрымку, паказаць, што яны не адныя, што мы прагнем іх вызвалення і памятаем пра іх!”, - заклікаюць арганізатары акцыі.
Сябры “Вясны” ў паштоўках выказалі сваю салідарнасць і падтрымку палітычным зняволеным, якія гэтыя святы правядуць за кратамі – палітыку Міколу Статкевічу і актывістам моладзевых арганізацый Мікалаю Дзядку, Ігару Аліневічу, Яўгену Васьковіу і Арцёму Пракапенку, маючы непарушную веру ў тое, што шосты сённяшні палітвязень, Эдуард Лобаў, у святочныя дні ўжо будзе на волі.
Кожны, хто неабыякавы да лёсу гэты людзей, можа даслаць ім свае святочныя віншаванні і словы падтрымкі на адрасы:
Мікола Статкевіч
212011 г. Магілёў, вул.Крупскай, 99а
турма № 4.
Мікалай Дзядок
212011 г. Магілёў, вул.Крупскай, 99а
турма № 4.
Ігар Аліневіч
211300, Віцебская вобл., Віцебскі р-н, п. Віцьба
ПК № 3.
Яўген Васьковіч
212013, г. Магілёў, Слаўгарадская шаша, 183
ПК № 15.
Арцём Пракапенка
212013, г. Магілёў, Слаўгарадская шаша, 183
ПК № 15.