viasna on patreon

10 снежня ў польскім Сенаце – уручэнне ўзнагароды Алесю Бяляцкаму

2014 2014-12-10T08:39:04+0300 2014-12-10T09:25:52+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bialiacki-svaboda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі. Фота: svaboda.org

Алесь Бяляцкі. Фота: svaboda.org

10 снежня ў польскім Сенаце адбудзецца ўручэнне ўзнагароды Алесю Бяляцкаму, старшыні Праваабарончага цэнтру «Вясна».

Праваабаронца будзе ўганараваны ўпаўнаважаным па правах чалавека прафесарам Ірэнай Ліповіч, паведаміла супрацоўніца бюро амбудсмэна Анэта Стэмпень.

- Гэта ўзнагародна імя Паўла Уладковіча, якую штогод уручае ўпаўнаважаны па правах чалавека людзям, якія абараняюць правы чалавека ў свеце насуперак лёсу. Уручаецца прэмія ў міжнародны дзень правоў чалавека.

Упершыню з 2006 года, калі пачалі ўручаць ўзнагароду імя Паўла Уладковіча, прэміяй будзе ўганараваны беларус Алесь Бяляцкі.

Узнагарода прысуджаецца штогод за абарону базавых каштоўнасцяў ды ісціны, нават супраць поглядаў і меркаванняў большасці.

Павел Уладкoвіч, у гонар якога заснавана ўзнагарода, – каталіцкі святар, навуковец, юрыст, пісьменнік, рэктар Ягелонскага універсітэта, абаронца інтарэсаў палякаў у спрэчцы з рыцарамі Тэўтонскага ордэна. Ён выступаў супраць хрысціянізацыі шляхам войнаў і гвалту і за права язычнікаў захаваць сваю ўласную палітычную ідэнтычнасць. Ён прадстаўляў Польшчу ў 1421 пры папскім двары ў Рыме.

 

Радыё Рацыя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства