Запрашаем на прэзентацыю справаздачы па выніках маніторынгу месцаў прымусовага ўтрымання
10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, Праваабарончы цэнтр “Вясна” прэзентуе аналітычнае даследванне “Справаздача па выніках маніторынгу месцаў прымусовага ўтрымання ў Рэспубліцы Беларусь”.
Справаздача была падрыхтаваная праваабаронцамі ў супрацоўніцтве з экспертам, юрыстам Паўлам Сапелкам.
Маніторынг 2013-2014 года праводзіўся шляхам аналізу пенітэнцыярнага заканадаўства, атрымання аб'ектыўных звестак як з адкрытых крыніц, так і шляхам інтэрв'юіравання зняволеных. Адначасова рабіліся захады ў рамках нацыянальнага заканадаўства па паляпшэнню ўмоўутрымання зняволеных.
Па выніках маніторынгу прапанаваныя меры як у галіне нарматыўнага рэгулявання, так і ў галіне правапрымянення, якія дазваляюць палепшыць становішча зняволеных.
У прэзентацыі возьмуць удзел аўтар справаздачы Павел Сапелка і жонка зняволенага Людміла Кучура, якая паслядоўна, з дапамогай ПЦ “Вясна”, адстойвае правы свайго мужа. Дадзены выпадак падрабязна прыводзіцца ў прэзентуемай справаздачы. Мадэратарам выступіць намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру "Вясна" Валянцін Стэфановіч.
Пачатак у 11 гадзін. Праваабарончы цэнтр "Вясна", вул. Мяржынскага, 8-26. Тэл. для даведак: (017) 394-63-11.