Даеш правы чалавека! Юбілейный семінар «Правы Чалавека «на пальцах» у Мінску
Далучайцеся да пяці сотняў нашых выпускнікоў, якія ўжо ведаюць, як змяніць гэты свет! Чакаем заявак да 10 снежня ўключна!
Семінар юбілейны па двух прычыных: 10 снежня адзначаецца Дзень правоў чалавека, а 6 снежня 2012 мы правялі свой самы першы семінар. За гэтыя два гады больш за 500 чалавек наведалі нашы мерапрыемствы.
Прыходзьце і лавіце хвалю правоў чалавека!
Пра што праграма?
Падчас двухгадзіннага семінара мы пагутарым пра гісторыю і ідэі, на якіх грунтуюцца Правы Чалавека. Паспрабуем зразумець, у якіх выпадках нашы правы парушаюцца, а калі не і якія існуюць механізмы іх абароны.
Таксама мы абмяркуем прынцыповую розніцу паміж праваабаронцамі і палітыкамі, талерантнасці, большасці і меншасці, свабодзе і пра тое, што Правы Чалавека — гэта вельмі канкрэтныя рэчы, а не ўсё на свеце.
Да ўдзелу запрашаюцца беларуская моладзь і студэнты, а таксама ўсе жадаючыя да 35 гадоў уключна, незалежна ад сацыяльнага становішча, веравызнання і г.д.
Дзе і калі адбудзецца?
Семінар пройдзе 12 снежня 2014 (пятніца) у Мінску. Пачатак а 18.30. Працягласць — каля 2 гадзін. Дакладнае месца правядзення будзе паведамлена пасля рэгістрацыі.
Анлайн-заяўку запаўняйце тут. Дэдлайн падачы заявак 10 снежня уключна.
Увага! Пры запаўненні анкеты вы згаджаецеся з правілам поўнага ўдзелу ў семінары. Звярніце ўвагу, што ў нас няма магчымасці кампенсаваць праезд.
Бонус для ўдзельнікаў
Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі правах чалавека, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.
«Правы Чалавека «на пальцах» — сталая асветніцкая праграма па Правах Чалавека для пачаткоўцаў. Падчас праграмы задаецца і ўзнікае шмат пытанняў, над якімі прапануецца паразважаць самастойна, а таксама з іншымі ўдзельнікамі і трэнерамі. Праграма з'яўляецца часткай Міжнароднай школы Правоў Чалавека і грамадзянскіх дзеянняў.
А яшчэ, 6 снежня нам спаўняецца два гады, так што гэты семінар будзе юбілейным! І таксама ён будзе прымеркаваны да міжнароднага дня правоў чалавека.
Па ўсіх пытаннях пішыце на belmpd@gmail.com.
Далучайцеся да нас Укантакце, Facebook, Twitter, Instagram, Youtube.