Ваўкавыскі раённы суд пакараў штрафам яшчэ аднаго прысутнага на Дні памяці ў Свіслачы
4 снежня яшчэ адзін прысутны на Дні памяці паўстанцаў 1863 году, што адбываўся 26 кастрычніка бягучага году ў Свіслачы і Якушоўцы, Віталь Гуляк быў аштрафаваны за нібыта “удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве”. Усё абвінавачванне зноў базавалася на складзеным у Свіслацкім РАУСе пратаколе пра адміністрацыйнае правапарушэнне. Віталь Гуляк у той дзень не трымаў ніякай сімволікі, ні выкрыкваў лозунгаў, не выступаў, ніякім чынам не парушаў грамадскага парадку, але фактычна за саму прысутнасць на Дні памяці ў Свіслачы суддзя Ваўкавыскага раённага суду Юрый Якімовіч пакараў яго штрафам у памеры 20 базавых велічынь.
За ўдзел у Дні памяці ў Свіслачы па Гарадзенскай вобласці ўжо аштрафаваныя 6 чалавек. Яшчэ 9 чалавек чакаюць разгляду складзеных у дачыненні да іх пратаколаў пра нібыта адміністрацыйнае правапарушэнне.
Фота: з сацыяльных сетак