viasna on patreon

Палітвязня Мікалая Дзядка будуць судзіць за злоснае непадпарадкаванне

2014 2014-12-04T08:52:44+0300 2014-12-04T08:52:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dziadok-videa.jpg
Мікалай Дзядок

Мікалай Дзядок

Палітычнаму зняволенаму Мікалаю Дзядку ў Магілёўскай турме №4 правялі псіхолага-псіхіятрычную экспертызу, – пра гэта даведалася ягоная жонка Валерыя Хоціна.

Дзядок асуджаны на 4 гады і 6 месяцаў зняволення па так званай справе анархістаў. Яго прызналі вінаватым у злосным хуліганстве. 20-га лістапада, за 3,5 месца да вызвалення, супраць яго распачалі новую справу – за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі турмы. Мікалаю Дзядку пагражае новае зняволенне на тэрмін да аднаго году.

Паводле Валерыі Хоцінай, вынікі экспертызы пакуль невядомыя:

- Хіба што заўтра будуць прад’яўляцца канчатковыя абвінавачванні і магчыма ўжо пасля гэтага яго перавядуць у СІЗА. А так усё па-старому. Пакуль што ён сядзіць у адзіночнай камеры ў турме. Суд будзе выязны. Там СІЗА і турма побач, два розныя будынкі, але гэта ўсё належыць адной установе. І звычайна суды выяздыя. Туды прыязджае нейкі суд і паседжанне праводзіцца ў закрытым рэжыме.

Як кажа Валерыя Хоціна, з лістоў і тэлефоннай размовы з мужам у яе склалася ўражанне, што новая хваля ціску не зламала Мікалая.

„Ён больш хвалюецца за сваіх родных, чым за сябе. Першыя дні быў у трошкі падаўленым стане. Але зараз адчуваецца, што пераадолеў гэта. Нават у лісце напісаў, што магчымы датаковы год няволі – гэта ўсё ж менш, чым ён ужо адседзеў,” – кажа Валерыя Хоціна. Яна не выключае, што Мікалай прабудзе ў зняволенні да чарговых прэзідэнцкіх выбараў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства