viasna on patreon

Праваабаронцы розных краінаў не спыняюць патрабаванняў аб вызваленні палітвязняў Азербайджана

2014 2014-12-02T10:53:04+0300 2014-12-02T10:54:35+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palitviazni-az.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Чарговы заклік праваабаронцаў да рэжыму Ільхама Аліева звязаны з заканчэннем старшынства Азербайджана ў Камітэце міністраў Савета Еўропы.

Сябры і партнёры Сеткі Дамоў правоў чалавека і Паўднёва-каўказскай праваабарончай сеткі звярнуліся да ўладаў рэспублікі праз амбасадара Азербайджана ва Украіне Эйнула Мадатлі з заклікам пакласці канец беспрэцэдэнтным рэпрэсіям супраць грамадзянскай супольнасці.

“Мы адмыслова заклікаем улады Азербайджана неадкладна і безумоўна вызваліць усіх актывістаў грамадзянскай супольнасці, якія ўтрымліваюцца пад вартай за дзейнасць у галіне правоў чалавека і крытыку ўладаў Азербайджана, асабліва праваабаронцаў Лэйлу Юнус і яе мужа Арыфа Юнуса, Расула Джафарава, Інтыгама Аліева. Таксама мусяць быць вызваленыя Анар Мамедлі і Башыр Сулейманлы, паколькі яны былі затрыманыя выключна ў сувязі з ажыццяўленнем назірання за выбарамі ў краіне, уключаючы апошнія прэзідэнцкія выбары 9 кастрычніка 2013 года.
Акрамя таго, мы заклікаем улады Азербайджана пакласці канец пераследу і нападам на праваабаронцаў, журналістаў і актывістаў і зняць усе патэнцыйныя абвінавачванні супраць іх, уключаючы Эміна Гусэйнава, Мехмана Гусэйнава й Хадыджа Ісмаілава”,
- гаворыцца сярод іншага ў звароце.

Сярод 46 падпісантаў звароту – сябры Беларускага Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава: Праваабарончы цэнтр “Вясна”, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінкскі камітэт і Цэнтр "Супольнасць".

 

Тэкст звароту цалкам (па-англійску):

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства