viasna on patreon

У Бялынічах далучыліся да акцыі «Гарады за жыццё — гарады супраць смяротнага пакарання»

2014 2014-12-01T16:11:39+0300 2014-12-01T16:11:39+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bial-garady-zycce-1.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У гарадскім пасёлку Бялынічы мясцовыя грамадскія актывісты распаўсюдзілі кнігу Валерыя Філіпава “Каму патрэбна смяротнае пакаранне”. Акцыя была прымеркаваная да супольнай акцыі «Гарады за жыццё — гарады супраць смяротнага пакарання», якая ладзіцца 30 лістапада ў многіх краінах свету.

Кнігі Валерыя Філіпава “Каму патрэбна смяротная пакаранне” былі распаўсюджаны праз крамы мясцовых прадпрымальнікаў – сяброў Партыі БНФ і актывістаў кампаніі “Гавары праўду”. Бялыніцкія грамадскія актывісты распаўсюдзілі выданне з надзеяй, што, азнаёміўшыся з гэтай кнігай, людзі будуць актыўней выказвацца за адмену гэтага антыгуманнага віду пакарання.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства